Белэнерга

(Пасля перасылкі з Канцэрн Белэнерга)

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Белэнерга», канцэрн «Белэнерга» — беларускі дзяржаўны энергетычны канцэрн, які ажыццяўляе кіраванне гаспадарчай дзейнасцю электраэнергетычнага комплексу Беларусі. Падначальваецца Міністэрству энергетыкі[1]. Створаны ў 1995. Вытворчасць электраэнергіі магутнасцямі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам «Белэнерга» — 30,11 млрд. кВт/гадзін (1995).

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне электраэнергетыкі «Белэнерга»
ТыпВытворчае аб’яднанне
Заснаванне1931
Размяшчэнне Беларусь, Мінск
Ключавыя постацігенеральны дырэктар
Дрозд Павел Уладзіміравіч
ГалінаЭнергетыка
Прадукцыяэлектрычная і цеплавая энергія
Колькасць супрацоўнікаў65000
Матчына кампаніяМіністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Сайтbelenergo.by
Белэнерга

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • кіраванне Беларускай энергетычнай сістэмай;
  • вытворчасць, перадача і размеркаванне электрычнай і цеплавой энергіі;
  • падтрыманне ў належным стане электрастанцый, электрычных і цеплавых сетак;
  • аператыўна-дыспетчарскае кіраванне тэхналагічным працэсам вытворчасці і паставак электраэнергіі;
  • тэхнічны нагляд за станам электрастанцый і сеткавых аб'ектаў Беларускай энергетычнай сістэмы;
  • арганізацыя работ, якія забяспечваюць збалансаванае развіццё энергасістэмы, у т. л. прагназаванне попыту на энергію, праектаванне, інвеставанне, будаўніцтва энергетычных аб'ектаў[2];
  • ліцэнзаванне вытворчасці электраэнергіі[3].

Уключае ў сябе абласныя РУП (рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы) «Брэстэнерга», «Віцебскэнерга», «Гомельэнерга», «Гроднаэнерга», «Мінскэнерга», «Магілёўэнерга», а таксама 30 іншых прадпрыемстваў: РУП «Белэнергаахова», РУП «Белэнергааўтаматыка», УА «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж», ААТ «Белэнергабуд», ААТ «Цэнтрэнергамантаж»[4] і інш.

У Сеціве

Зноскі