Кантакты і дыялогі

«Канта́кты і дыяло́гі» — штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Выдаваўся ў 19962002 гадах у Мінску на беларускай мове[1]. Выйшлі 82 нумары. У 2000 годзе два нумары выдання выйшлі на англійскай мове. Галоўным рэдактарам часопіса быў Адам Мальдзіс. У 1998 годзе ў склад рэдкалегіі ўваходзілі Эдуард Дубянецкі, Уладзімір Конан, Ніна Іванова, Адам Мальдзіс, Генадзь Цыхун, Захар Шыбека[2].

«Кантакты і дыялогі»
Арыгінальная
назва
Кантакты і дыялогі
Тыпперыядычнае выданне[d]
ЗаснавальнікМіжнародная асацыяцыя беларусістаў і Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі
КраінаСцяг Беларусі Беларусь
Галоўны рэдактарАдам Іосіфавіч Мальдзіс
Заснавана1996
Спыненне публікацый2002
Мовабеларуская
Перыядычнасць1 раз у месяц
Галоўны офіс

Меў рубрыкі «Даследаванні, артыкулы», «Прысутнасць беларускай культуры ў свеце», «Беларускае замежжа», «Беларусь вачыма зарубежных вучоных», «Беларусы ў свеце», «Страты і іх вяртанне», «Беларускае таварыства дружбы ў дзеянні», «Хроніка беларусазнаўчага жыцця», «Надрукавана пра кантакты ў Беларусі і ў свеце» і інш. Часопіс публікаваў пераважна аналітычныя артыкулы беларускіх і замежных даследчыкаў, прысвечаныя пытанням міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін, грамадска-культурнаму ўзаемадзеянню Беларусі з іншымі краінамі, паведамленні пра міжнародныя навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі, кангрэсы, сімпозіумы, семінары, пра дзейнасць беларускіх арганізацый у замежжы, новыя выданні кніг, публікацыі ў перыядычным друку і іншую інфармацыю[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі