Канстанцін Іванавіч Баландзін

беларускі гісторык

Канстанцін Іванавіч Баландзін (20 сакавіка 1946, в. Крошын, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 чэрвеня 2023[1]) — прафесар кафедры гісторыі беларускай дзяржаўнасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[2], кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1983).

Канстанцін Іванавіч Баландзін
Дата нараджэння20 сакавіка 1946(1946-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці5 чэрвеня 2023(2023-06-05) (77 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Род дзейнасцігісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сферагісторыя
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат гістарычных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнікАнатоль Яфімавіч Жураў
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль Францыска Скарыны юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна ў сям’і рабочых. Скончыў школу № 53 у Баранавічах (1963)[3], гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя» ў 1969 годзе[4].

Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 116 г. Мінска (1970—1971), інструктарам і другім сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ горада Мінска (1971—1973)[4].

У 1976 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута і ў наступным годзе пад кіраўніцтвам прафесара А. Я. Журава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзейнасць камсамола Беларусі па павышэнні культурнага ўзроўню рабочай моладзі (1959—1965 гг.)», пасля чаго атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук (1978).

У 1976 годзе пачаў працаваць на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў БПІ, у 1981—1983 гадах — намеснік сакратара парткама па ідэалагічнай рабоце, з 1983 года — дацэнт, у 1993—2009 гадах узначальваў кафедру. Адзін з ініцыятараў адраджэння студэнцкіх атрадаў у БНТУ[5].

Адначасова ў 2000—2002 гадах — прарэктар па навучальнай рабоце, у 2002—2010 гадах — прарэктар па навучальнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце БНТУ, з 2010 года — намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій[4].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі, беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Аўтар больш за 110 навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3], УМА: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя БНТУ» (2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і іншых[4], «Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР» (2017).

Станоўчыя водгукі атрымала кніга «Гісторыя культуры Беларусі», у якой прасочваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі культуры Беларусі са старажытных часоў да найноўшага часу. Сярод дзевяці раздзелаў першыя пяць ахопліваюць дасавецкі перыяд, наступныя тры — час з 1917 па 1985 года, апошні — перабудову і постсавецкі час[4].

Манаграфія «Беларусь і космас» (2016) прысвечана беларускім даследчыкам космасу, пачынаючы ад Казіміра Семяновіча і заканчваючы сучаснымі дасягненнямі беларускіх вучоных і касманаўтаў[3].

Узнагароды і званні

Зноскі

Літаратура

  • Баландзін Канстанцін Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — С. 415. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  • Баландзін Канстанцін Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Баландин Константин Иванович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биоблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 21.
  • Баландин Константин Иванович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии: справочник. — Минск, 2000. — С. 36.
  • Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016, № 4. — С. 38—41.

Спасылкі