Кано Эйтоку

Кано Эйтоку (яп. 狩野 永徳 Кано: Эйтоку, 16 лютага 1543, Кіёта — 12 кастрычніка 1590) — японскі мастак.

Кано Эйтоку
яп.: 狩野永徳
Фатаграфія
Дата нараджэння16 лютага 1543[1]
Месца нараджэння
Дата смерці12 кастрычніка 1590(1590-10-12)[2][3] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаKanō Shōei[d]
ДзеціKanō Mitsunobu[d] і Kanō Takanobu[d]
Род дзейнасцімастак
Мастацкі кірунакШкола Кано
ЗаступнікіAshikaga shogunate[d]
УплыўКано Матанобу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

Кано Эйтоку з’яўляецца адным з найбуйнейшых японскіх мастакоў, заснавальнікам школы Кано ў японскім жывапісе ў перыяд Адзуці-Мамаяма. Працы Эйтоку адрозніваюцца элегантнасцю і ўнікальныя па майстэрстве выканання. Многія яго карціны ўключаны ў спіс Нацыянальных скарбаў Японіі.

Дзед майстра, Кано Матанобу, быў прыдворным мастаком сёгунаў Асікага. Пад яго кіраўніцтвам Эйтоку пачаў яшчэ ў дзяцінстве маляваць і развіваць далей, выкарыстоўваючы таксама дасягненні кітайскага жывапісу.

Кано Эйтоку працаваў па заказах палкаводцаў Оды Набунагі і Таётомі Хідэёсі. Размаляваныя ім вялікія парасоны, рассоўныя шырмы, насценны і столевы жывапіс упрыгожвалі замак Адзуці, які належаў Набунагу, і палацы Хідэёсі ў Кіёта і Осакі. На жаль, многія работы мастака былі пашкоджаны і нават загінулі падчас хваляванняў у Японіі ў Перыяд Сэнгоку.

Сучаснікам і супернікам Кано Эйтоку быў іншы вялікі японскі мастак Хасэгава Тохаку.

Зноскі

  • Eitoku // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці