Камарыцкі раён

Кама́рыцкі раён (руск.: Комаричский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Камарычы.

Камарыцкі раён
Комаричский район
Герб[d]Сцяг
Герб[d]Сцяг
Краіна Расія
Статусраён
Уваходзіць уБранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрКамарычы
Дата ўтварэння1929
Насельніцтва19 300
Плошча990 км²
Камарыцкі раён на карце
Часавы поясUTC+3
Тэлефонны код+7 48355
Код аўтам. нумароў32
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча раёна — 990 км².

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Камарыцкі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1966 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 19,3 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 97 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 7 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

  1. Камарыцкае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Аркінскае сельскае паселішча
  2. Быхаўскае сельскае паселішча
  3. Ігрыцкае сельскае паселішча
  4. Ліціжскае сельскае паселішча
  5. Лапандзінскае сельскае паселішча
  6. Мар’інскае сельскае паселішча
  7. Усожскае сельскае паселішча

Спасылкі