Камагенскае царства

(Пасля перасылкі з Камагена)

Камагенскае царства (арм.: Կոմմագենեի թագավորություն, грэч. Βασίλειον τῆς Kομμαγηνῆς) — старажытнаармянскае[1][2] царства ў Малой Азіі перыяду элінізму[3]. Царства заснаваў у 163 да н.э. Пталамей Камагенскі з армянскай дынастыі Ервандуні. Сталіцай царства з’яўляўся горад Самасата (суч. Самсат).

Гістарычная дзяржава
Камагенскае царства
Կոմմագենեի թագավորություն
Камагенскае царства
Камагенскае царства

СталіцаСамасата
Мова(ы)Армянская, грэчаская, арамейская, сірыйская
Афіцыйная моваармянская мова, грэчаская мова і сірыйская мова[d]
РэлігіяДа IV стагоддзя армянскае язычніцтва, з пачатку IV стагоддзя — Хрысціянства (Армянская апостальская царква)
Форма кіраванняАбсалютная манархія
ДынастыяЕрвандзіды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царства знаходзілася паміж уласна Вялікай Арменіяй і старажытнай Сірыяй і Кілікіяй. Камагенскае царства ахоплівала тэрыторыі сучасных абласцей Турцыі: Адыяман, Элязыг, Кахраманмараш, Газіянтэп і Малат’я. У другой палове XX стагоддзя яго гістарычная частка была знішчана турэцкімі ўладамі і затоплена водамі Еўфрата, з мэтай канчатковага зацвярджэння афіцыйнай турэцкай гісторыяграфічнай версіі датычна гэтай мясцовасці.

Гісторыя

Камагенскае царства было багата пладамі і алеем; пазней спустошана частымі набегамі парфян.

Невялікае Камагенскае царства са сталіцай у Самасаце аддзялілася ад дзяржавы Селеўкідаў у 163 да н.э. Продкам мясцовай дынастыі іранскага паходжання быў Дарыя I, таксама яна мела цесныя роднасныя сувязі з домам Селеўкідаў і армянскай царскай дынастыяй Ервандзідаў. Гісторыя Камагенскага царства не адзначана асабліва значнымі падзеямі. Царам Камагены ўдавалася ўтрымліваць на працягу двух стагоддзяў сваю незалежнасць. Толькі пасля смерці Антыёха III Камагена была далучана да рымскай правінцыі Сірыя[3].

Аднак неўзабаве пасля гэтага рымскі імператар Калігула ў 38 годзе зноў аднавіў на Камагенскім прастоле Антыёха IV, якога сам жа неўзабаве і адхіліў ад улады. У 46 годзе імператар Клаўдзій ізноў пасадзіў Антыёха на царства. Толькі ў 72 годзе імператар Веспасіян канчаткова далучыў землі Камагены да рымскай дзяржавы. Яе былая сталіца Самасата была пераназвана рымлянамі і стала называцца Флавіяй. Захаваўся важны ў гістарычным плане помнік цару Антыёху Камагенскаму.

У гонар жонкі Антыёха IV — Іатапэ быў названы горад, руіны якога цяпер знаходзяцца на трасе Аланья-Газіпаша.

Паводле меркавання Эхсана Яршатэра, некаторы час з’яўляўся васальным армянскім царствам.[4]

Гл. таксама

  • Цары Камагены
  • Грабніца Антыёха I Камагенскага

Зноскі

Літаратура

Спасылкі