Калаплака

Калапла́ка (Caloplaca) — род лішайнікаў сямейства целасхіставых (Teloschistaceae).

Калаплака

Caloplaca citrina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caloplaca Th. Fr., 1871

Тыпавы від
Caloplaca cerina (Ehrh. ex Hedw.) Th. Fr.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14035
NCBI  111586
EOL  16538
MB  749

Батанічнае апісанне

Слаявіна накіпная, ў выглядзе скарынкі ў цэнтры з зярніста-бугарчатай паверхняй. Пладовыя целы круглаватыя, сядячыя. Сумкі з 8 спорамі.

Арэал

Caloplaca marina

Віды гэтага роду распаўсюджаныя па ўсім свеце, сягаючы ад Антарктыды[1] да высокіх шырот Арктыкі[2]. Яго знаходзілі ў паўночных шыротах Паўночнай Амерыкі і Расіі. Толькі на Брытанскіх астравах сустракаецца каля 30 відаў[3].

На Беларусі найбольш пашыраныя калаплака васковая (Caloplaca cerina) і калаплака вогненная (Caloplaca pyracea).

У 2007 годзе быў адкрыты новы від гэтага роду - Caloplaca obamae, названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака Абамы[4].

Экалогія

Растуць на кары лісцевых дрэў, драўніне, камяністым субстраце. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.

Індыкатарныя расліны.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Калаплака // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.