Казьянскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Казья́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казьяны.

Казьянскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уШумілінскі раён
Уключае16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКазьяны
Дата ўтварэння20 жніўня 1924,
12 студзеня 1968
Дата скасавання18 сакавіка 1963,
26 верасня 2002
Насельніцтва
  • 699 чал. (1999)
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка і Роўнае)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, за выключэннем 20 населеных пунктаў (Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Калышкі, Канцы, Корасць, Куксы, Панамары, Рудня, Саломенка, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі і Шавекі), якія былі перададзены ў склад Гарадоцкага раёна[2]. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае) і Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна (8 населеных пунктаў: вёскі Гапонава, Гульбішча, Казьяны, Карлава, Красамай, Панячына, Прудок і Скаціца)[3].

12 студзеня 1968 года Казьянскі сельсавет утвораны зноў у складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Казьяны ў складзе 31 населенага пункта Мішневіцкага сельсавета (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі) і 5 населеных пунктаў Обальскага сельсавета (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казьянскага сельсавета 32 населеныя пункты[5]. 26 верасня 2002 года Казьянскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мішневіцкага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.