Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Казлоўшчынскі пассавет)

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Казлоўшчына[1].

Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уДзятлаўскі раён
Уключае33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрКазлоўшчына
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
26 снежня 2013
Дата скасавання28 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2009)2 456
Код аўтам. нумароў4
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года вёска Казлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Казлоўшчынскаму пассавету.

30 снежня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзянісаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка)[2]. 13 ліпеня 2007 года ў склад пассавета перададзена частка скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[3].

26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет быў рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без гарадскога пасёлка Казлоўшчына) — 2456 чалавек[5], з іх 93,4 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.