Кадрыёрг
Кадрыёрг (Екацяры́ненталь) — барочны палацава-паркавы ансамбаль у Таліне. Сваю назву Екацярыненталь (па-нямецку «даліна Кацярыны») атрымаў у гонар сужэнкі Пятра I — Кацярыны I.Жыхары Эстоніі называюць гэта месца Кадрыёрг (спрошчаны эстонскі пераклад — «Екацярыненталь»: эст.: Kadriorg — даліна Кадры).
Палац | |
Кадрыёрг | |
---|---|
Kadriorg | |
![]() Кадрыёргскі палац | |
59°26′18,91″ пн. ш. 24°47′27,86″ у. д.HGЯO | |
Краіна | ![]() |
Горад | Талін |
Тып будынка | палацава-паркавы ансамбль |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Нікола Мікеці |
Заснавальнік | Пётр I |
Дата заснавання | 1725 |
Будаўніцтва | 25 ліпеня 1718 — 1727 |
![]() |
Гісторыя
Падчас Паўночнай вайны (1700—1721 гадоў) землі цяперашняй Эстоніі былі далучаны да Расіі. Рэвель капітуляваў увосень 1710 года, а ўжо ў снежні 1711 года Пётр I разам з Кацярынай упершыню наведаў горад. Расійскаму цару спадабаліся ваколіцы Ласнамяэ. Адсюль, з абрыву, адкрываўся від на горад і на гавань, што будавалася. У 1714 годзе Пётр выкупіў гэтыя землі ў дзяржаўную маёмасць. Маёнтак, што там знаходзіўся, быў добраўпарадкаваны і перабудаваны пад рэзідэнцыю цара. Цяпер гэты дом з’яўляецца адной са славутасцей Таліна як домік Пятра. Сціплы дом быў зручным для начовак, але не пасаваў пад сваё прызначэнне рэзідэнцыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Kadrioru_loss.jpg/250px-Kadrioru_loss.jpg)
Будаўніцтва новага палацава-паркавага ансамбля было распачата 25 ліпеня 1718 года па загаду Пятра I. Праект склаў італьянец Нікола Мікеці. Будаўнічымі работамі кіраваў яго памочнік Гаэтана К'яверы. У 1720 годзе, паводле патрабавання Мікеці, да Рэвеля накіравалі Міхаіла Зямцова, які ачоліў будаўніцтва ансамбля цягам чатырох год згодна з праектамі і паказаннямі Мікеці.
Ужо ў 1719 годзе бакавыя павільёны былі пакрыты чарапіцай, а да вясны 1721 года было завершана ўнутранае аздабленне. Неўзабаве пасля гэтага тут некаторы час мешкаў Пётр I і Кацярына. У ліпені 1724 года, падчас апошняга візіту Пятра I у Рэвель, большая частка ўнутраных памяшканняў галоўнага будынка была яшчэ ў рыштаваннях, а асноўныя работы скончыліся да 1727 года.
У 1930-х гадах палац быў рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы (з 1938 года — прэзідэнта) Эстоніі, а цяпер рэзідэнцыя знаходзіцца ў будынку побач з палацам. У савецкі перыяд 1946—1991 гадоў палац быў галоўным будынкам Эстонскага музея мастацтва. Сёння ў ім размяшчаецца яго філіял.
Парк Кадрыёрга
Першапачаткова парк меў плошчу каля 100 га. У парку знаходзіцца дом-музей Пятра I, на мяжы — сучасны будынак Эстонскага музея мастацтва (Музей Куму).
Сажалкі ў парку былі выкапаны адразу пасля пачатку будаўніцтва як для ажыўлення ландшафту, так і для асушэння глебы. Найстарэйшымі з іх былі сажалка ў двары Марыінскага прытулку, сажалка на поўнач ад цяперашняй дарогі Кадры і верхняя сажалка між палацам і домікам Пятра ці Лебядзіная сажалка.
Раён Кадрыёрга
У 19 ст. у раёне Екацярыненталя размяшчалася прадмесце Рэвеля, якое атрымала простую назву Слабада. Яго насяляла ў асноўным мясцовая галеча, і раён не быў папулярным месцам адпачынку гараджан, нягледзячы на палацава-паркавы ансамбаль. Пазней прэстыж раёна пачаў расці: пачалася забудова жылымі дамамі. У 1880 годзе ў Екацярыненталі праходзіць трэцяе Усеагульнае свята песні. У 1934 годзе — першыя Эстонскія Гульні, якія паклалі пачатак традыцыйным святам танцаў у Эстоніі.
Галерэя
- Плафон Вялікай залы «Дыяна і Актэён».
- Кадрыёрг увосень
- Выгляд парку
Спасылкі
![]() | Кадрыёрг на Вікісховішчы |
---|