Зубаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Зу́баўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зубава.

Зубаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уАршанскі раён
Уключае17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЗубава
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 357
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зубаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якаўлевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы)[2]. 18 сакавіка 2014 года вёска Лешча перайменавана ў Малую Лешчу[3].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 762 чалавекі[4], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,6 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1357 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі