Зоф’я Келян-Явароўская

Зо́ф’я Эмі́лія Ке́лян-Яваро́ўская (польск.: Zofia Emilia Kielan-Jaworowska[5]; 25 красавіка 1925, Саколаў Падляскі[6] — 13 сакавіка 2015, Варшава) — польская геолаг і палеантолаг, прафесар Польскай акадэміі навук. Медсястра падчас Варшаўскага паўстання 1944 года.

Зоф’я Келян-Явароўская
польск.: Zofia Kielan-Jaworowska
Дата нараджэння25 красавіка 1925(1925-04-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці13 сакавіка 2015(2015-03-13)[2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаФранцішак Келян[d]
МаціМарыя Келян[d]
МужЗбігнеў Явароўскі[d]
Род дзейнасціпалеантолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сферагеалогія і палеанталогія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя працы па сысунах мезазою.

Біяграфія

Вучылася ў Варшаўскім універсітэце, у час Другой сусветнай вайны на тайных курсах, потым на Факультэце матэматыкі і прыродазнаўчых навук. Брала ўдзел у Варшаўскім паўстанні як медсястра. У 1953 годзе атрымала доктарскую ступень, з 1972 года — прафесар.

У пачатку навуковай працы вывучала трылабітаў ардовіку і дэвону Цэнтральнай Еўропы. У гадах 1963—1971 гадах была арганізатаркай і кіраўніцай шэрагу польска-мангольскіх палеанталагічных экспедыцый, якія адкрылі ў пустыні Гобі шэраг новых відаў дыназаўраў і прымітыўных сысуноў з позняга мелавога перыяду. Са скал мелу, а таксама палеагену, былі таксама атрыманыя каштоўныя ўзоры кракадзілаў, яшчарак, чарапах і птушак. Даследаванні гэтых знаходках працягваюцца дагэтуль і публікуюцца ў вядучых сусветных часопісах і манаграфіях. Падчас мангольскіх экспедыцый галоўнай тэмай прац Келян-Явароўскай становяцца прымітыўныя сысуны (Multituberculata), у даследаванні якіх яна стала адным з вядучых спецыялістаў у свеце. Яна апублікавала больш за 220 навуковых артыкулаў[7].

Яна была ініцыятарам, а таксама галоўным і вядучым аўтарам кнігі Mammals from the Age of Dinosaurs (Сысуны эры дыназаўраў), выдадзенай Columbia University Press ў 2004 годзе, за якую яна атрымала прэмію Фонда развіцця польскай навукі.

Выкладала ў многіх універсітэтах, у тым ліку Гарвардскім універсітэце, Універсітэце Парыж VII імя Дэні Дзідро і Універсітэце Осла. Была членам Польскай і Нарвежскай акадэмій навук, Еўрапейскай акадэміі, Польскага геаграфічнага таварыства[8] і многіх іншых навуковых таварыстваў. Яе імем ці прозвішчам былі названыя дзясяткі родаў і відаў вымерлых жывёл (напр. Kielanodon, Kielantherium, Zofiabaatar, Indobaatar zofiae[9]).

Асабістае жыццё

Жонка Збігнева Явароўскага. Атэістка.

Узнагароды

Выбраныя навуковыя працы

  • Kielan, Z. 1953. Les trilobites Mésodévoniens des Monts des Sainte-Croix. Palaeontologia Polonica, 6: 50 pp.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1968. Scolecodonts versus jaw apparatuses. Lethaia, 1: 39-49
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1969. Discovery of a multituberculate marsupial bone. Nature, 222: 1091—1092.
  • Kielan-Jaworowska, Z. and Sochava, A. V. 1969. The first multituberculate from the Uppermost Cretaceous of the Gobi Desert. Acta Palaeontologica Polonica, 14: 355—371.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1970. Unknown structures in multituberculate skull. Nature 226: 974—976.
  • Butler , P. M. and Kielan-Jaworowska, Z. 1973: Is Deltatheridium a marsupial? — Nature 245: 105—106.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1975. Possible occurrence of marsupial bones in Cretaceous eutherian mammals. Nature, 255: 698—699
  • Crompton, A. W. and Kielan-Jaworowska, Z. 1978. Molar structure and occlusion in Cretaceous therian mammals. In Butler , P. M. and Joysey, K. A. (eds.), Studies in the Development, Function and Evolution of Teeth: 249—289. Academic Press, London and New York.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1979. Pelvic structure and nature of reproduction in Multituberculata. Nature, 277: 402—403.
  • Lillegraven, J. A., Kielan-Jaworowska, Z. and Clemens, W. A. (eds.), Mesozoic Mammals. The First Two-thirds of Mammalian History. University of California Press, Berkeley: 99-149.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1980. Absence of ptilodonoidean multituberculates in Asia and its paleogeographic implications. Lethaia, 13: 169—175.
  • Fosse, G., Kielan-Jaworowska, Z. and Skaale, S. G. 1985. The microstructure of tooth enamel in multituberculate mammals. Palaeontology, 28: 435—449.
  • Kielan-Jaworowska, Z., Presley, R. and Poplin, C. 1986. Cranial vascular system in taeniolabidoid multituberculate mammals. Transactions of the Royal Society of London , B. Biological Sciences, 313: 525—602.
  • Kielan-Jaworowska, Z., Dashzeveg, D. and Trofimov, B. A., 1987. Early Cretaceous multituberculates from Asia and a comparison with British and North American Jurassic forms. Acta Palaeontologica Polonica, 32: 3-47.
  • Kielan-Jaworowska, Z., Crompton, A. W. and Jenkins F. A. 1987. The origin of egg laying mammals. Nature, 326: 871—873.
  • Hopson, J. A., Kielan-Jaworowska, Z. and Allin, E. F. 1989. The cryptic jugal in multituberculates. Journal of Vertebrate Paleontology, 9: 201—209.
  • Kielan-Jaworowska, Z. and Nessov, L. A. 1990. On the metatherian nature of the Deltatheroida, a sister group of the Marsupialia. Lethaia, 23: 1-10.
  • Kielan-Jaworowska, Z. and Ensom, P. 1992. Multituberculate mammals from the Purbeck Limestone Formation (Late Jurassic) of Southern England. Palaeontology, 36: 95-126.
  • Krause, D. W., Kielan-Jaworowska, Z. and Bonaparte, J. F. 1992. Ferugliotherium the first multituberculate from South America. Journal of Vertebrate Paleontology, 12: 351—376.
  • Kielan-Jaworowska, Z. and Ensom, P. C. 1994. Tiny plagiaulacoid multituberculate mammals from the Purbeck Limestone Formation of Dorset, England. -Palaeontology, 37: 17-31.
  • Kielan-Jaworowska, Z. 1997. Characters of multituberculates neglected in phylogenetic analyses of early mammals. Lethaia, 29: 249—266.
  • Kielan-Jaworowska, Z., Cifelli, R. and Luo, Z. 1998. Alleged Cretaceous placental from down under. Lethaia 31: 267—268.
  • Luo: Z.-X., Cifelli, R. L., and Kielan-Jaworowska, Z. 2001. Dual origin of tribosphenic mammals. Nature 409: 53-57.
  • Kielan-Jaworowska, Z. and Hurum, J. H. 2001. Phylogeny and systematics of multituberculate mammals. Palaeontology 44: 389—429.
  • Zofia Kielan-Jaworowska, Richard L. Cifelli, and Zhe-Xi Luo, 2004. Mammals from the age of dinosaurs : origins, evolution, and structure. New York: Columbia University Press. ISBN 0-231-11918-6

Зноскі

  • https://www.ae-info.org/ae/User/Kielan-Jaworowska_Zofia
  • http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KIELAN-JAWOROWSKA,%20Zofia Праверана 26 сакавіка 2019.
  • Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 2 sierpnia 2002 r. o nadaniu orderów (польск.). isap.sejm.gov.pl (2 жніўня 2002). Праверана 18 мая 2024.
  • Аўтабіяграфія
  • Kielan-Jaworowska Z., 2013: W poszukiwaniu wczesnych ssaków. Wyd. Uniw. Warszawskiego.
  • Lista członków Polskiego Towarzystwa Geologicznego, stan na 31 stycznia 1971, Rocznik Polskiego Towarzystwa Geologicznego Tom XL-1970, Zeszyt 3-4, Kraków 1971
  • Varun Parmar & Guntupalli V. R. Prasad & Deepak Kumar, 2013: The first multituberculate mammal from India. Naturwissenschaften, 100: 515—523
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці