Зоркаўка дуброўная

від раслін

Зо́ркаўка дуброўная[4], Зоркаўка лясная[5] (Stellaria nemorum) — від кветкавых раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Зоркаўка дуброўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Stellaria nemorum L., 1753[3]
Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823571
NCBI  325516
EOL  2904006
GRIN  t:35497
IPNI  309327-2
TPL  kew-2482625

Назвы

Зорка дубраўная, зоркаўка дуброўная, зоркаўка лясная, зоркаўка гаёвая[6].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Кветка
Агульны выгляд

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[4] см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плодкаробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і штаце Джорджыя (ЗША), натуралізавалася ў іншых рэгіёнах з умераным кліматам[7].

Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[8]. Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна[8].

Ахоўваецца на тэрыторыі Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей Украіны[8].

Сінонімы

  • Alsine media var. nemorum (L.) Kuntze, 1898
  • Alsine nemorum (L.) Schreb., 1771
  • Cerastium nemorum (L.) Crantz, 1766
  • Hylebia nemorum (L.) Fourr., 1868
  • Stellaria ciliata Vahl ex Pers., 1805
  • Stellaria limitanea Standl., 1940
  • Stellaria media var. nemorum (L.) Kuntze, 1891
  • Stellaria nemoralis Salisb., 1796
  • Stellaria nemorum var. bracteata Fenzl, 1842
  • Stellaria nemorum var. subebracteata Fenzl, 1842

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Звездчатка дубравная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці