Звартноц

Звартно́ц[1] (арм.: Զվարթնոց, храм Нябесных анёлаў) — храм раннесярэднявечнай армянскай архітэктуры, размешчаны паблізу Ерэвана і Вагаршапата (Эчміядзін).

Кафедральны сабор і цэрквы Эчміядзіна і археалагічны помнік Звартноц*
Cathedral and Churches of Echmiatsin and the Archaeological Site of Zvartnots**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Храм Звартноц
КраінаСцяг Арменіі Арменія
ТыпКультурная спадчына
Крытэрыіii, iii
Спасылка1011
Рэгіён***Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне2000  (24 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Паводле армянскага гісторыка Себеоса, храм пабудаваны пры каталікосе Нерсесе III Будаўніку (641/642-661/662 гг.), які планаваў перанесці сваю рэзідэнцыю з Дзвіна ў Вагаршапат. Нерсесу III таксама прыпісваюцца будаўніцтва ў Дзвіне і Хор-Вірапе і падобнай на Звартноц царквы ў яго роднай вёсцы Ішхане ў Тайцы. На цырымоніі асвячэння храма прысутнічаў візантыйскі імператар Канстант II, які пажадаў пабудаваць такі ж храм у Канстанцінопалі. У X стагоддзі храм з-за слабасці вузлоў апор другога яруса абваліўся падчас землетрасення.

Уплыў Звартноца адчуваецца на помніках 2-й паловы VII стагоддзя (храмы ў Аручы, Зараворы, Таліне, Егвардзе; царква Збаўцы і Пастуховая царква ў Ані, X—XI стст.; цэрквы ў манастырах Хцконк і Мармашэн).

У 2000 годзе руіны храма і археалагічная тэрыторыя вакол яго ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі