Зборная СНД па футболе

Зборная СНД па футболе — існавалая ў 1992 годзе зборная, наступніца зборнай СССР. У зборнай СНД не гулялі футбалісты Латвіі, Літвы і Эстоніі, бо гэтыя краіны не ўваходзілі ў СНД і ўжо стварылі свае нацыянальныя зборныя. У той жа час прадстаўнік Грузіі, якая не ўваходзіла ў 1992 годзе ў СНД, гуляў за гэту зборную (Кахабер Цхададзэ). Зборная СНД узяла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па футболе 1992 у Швецыі, замест зборнай СССР, якая прайшла адбор на гэты турнір, дзе выступала пад белым сцягам, на якім было напісана па-англійску C.I.S. (Commonwealth of Independent States), а замест гімна перад матчам выконваўся фінал 9-й сімфоніі Бетховена.

 СНД
КанфедэрацыяУЕФА (Еўропа)
ФедэрацыяАсацыяцыя футбольных федэрацый СНД
Галоўны трэнерАнатоль Бышавец
КапітанАляксей Міхайлічэнка
Найбольшая колькасць гульняўДзмітрый Харын (11)
Найлепшы бамбардзірСяргей Кір'якаў (4)
Код ФІФАCIS
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 0:1 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Маямі, ЗША; 25 студзеня 1992)
Апошняя гульня
Шатландыя Шатландыя 3:0 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Норчэпінг, Швецыя; 18 чэрвеня 1992)
Самая буйная перамога
Сальвадор Сальвадор 0:3 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Сан-Сальвадор, Сальвадор; 29 студзеня 1992)
Самае буйное паражэнне
Мексіка Мексіка 4:0 СНД Сцяг зборнай СНД па футболе
(Мехіка, Мексіка; 8 сакавіка 1992)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў1 (Упершыню 1992)
Найлепшы вынікгрупавы этап (1992)