Зборная Беларусі па футболе U-19

Зборная Беларусі па футболе U-19 (таксама Юніёрская зборная Беларусі па футболе, Зборная Беларусі па футболе да 19 гадоў) прадстаўляе Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па футболе U-19. Таксама зборная прымае ўдзел у таварыскіх матчах і турнірах, у тым ліку турніры памяці Валянціна Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу.

Беларусь U-19
КанфедэрацыяУЕФА (Еўропа)
ФедэрацыяБеларуская федэрацыя футбола
Галоўны трэнерВіталь Паўлаў
Код ФІФАBLR
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Германія Германія 3:0 Беларусь Беларусь
(Херэс-дэ-лас-Кабальерас, Іспанія; 24 ліпеня 1994)
Чэмпіянат Еўропы
Колькасць удзелаў1 (Упершыню 1994)
Найлепшы вынікгрупавы этап (1994)

Гісторыя

Юніёрская зборная бярэ ўдзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 2001 года праводзіўся сярод юнакоў да 18 гадоў, з 2002 года — сярод юнакоў да 19 гадоў) з 1993 года. Аднойчы (у 1994 годзе) яна здолела выйсці ў фінальны турнір у Іспаніі, дзе выбыла з барацьбы на групавым этапе.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат Еўропы па футболе U-19
ГодКваліфікацыйны раўндЭлітны раўндТрэнер
МГВНПГЗГПМГВНПГЗГП
20023311123Не кваліфікавалася
20034300336Іван Савосцікаў[1][2]
200413120414301228Павел Раднёнак[3]
20053311145Не кваліфікаваласяАндрэй Зыгмантовіч[4]
200623111473311132Юрый Пышнік[5][6]
20073310237Не кваліфікаваласяПётр Міхееў[7]
200823201832311114Павел Раднёнак[8]
200933201354302124Сяргей Саладоўнікаў
20104301206Не кваліфікаваласяПётр Міхееў
201113201544300308Юрый Хамко
20124302146Не кваліфікаваласяАляксей Вяргеенка
20133311132Валянцін Міхееў
20144300325Андрэй Пышнік
20153301248Віктар Барэль
20163311185Аляксей Вяргеенка
2017331112643003212Міхаіл Мархель
20184301218Не кваліфікаваласяРаман Кірэнкін
20193310224Кірыл Альшэўскі
202033111611Уладзімір Карыцька
2021Адменены з-за пандэміі COVID-19Андрэй Зыгмантовіч
20223311133Не кваліфікаваласяАндрэй Скорабагацька
20233302137Міхаіл Мархель
20244310225Міхаіл Мархель

Цяперашні склад

Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у адборачным раўндзе юніёрскага чэмпіянату Еўропы 2024 (15—21 лістапада 2023).

НумарАмплуаІгрокГод
нараджэння
Клуб
1БрМацвей Каўрук2005 БАТЭ (Барысаў)
16БрІван Шымаковіч2005 Дынама (Мінск)
2АбЯгор Бажко2006 Хваля (Пінск)
3АбУладзіслаў Граковіч2005 Мінск
4АбМацвей Дубатоўка2005 Дынама (Мінск)
5АбЯгор Хралянкоў2005 Дынама (Брэст)
6АбЗахар Баранок2006 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
14АбМацвей Міхайрын2005 Цэнтр футбола (Брэст)
15АбМікіта Нескаромны2005 БАТЭ (Барысаў)
7ПАГлеб Кучко2005 Вісла (Плоцк)
8ПАРуслан Мялкоўскі2006 Арсенал (Дзяржынск)
9ПААрцём Турыч2005 Энергетык-БДУ (Мінск)
17ПАВадзім Кісялёў2005 БАТЭ (Барысаў)
18ПАКірыл Гоманаў2005 Іслач (Мінскі раён)
20ПАМікалай Сотнікаў2005 Шахцёр (Петрыкаў)
21ПАЦімафей Сіманенка2006 Мінск
10НапУладзіслаў Скаўпнёў2005 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
11НапЦімафей Мартынаў2005 Мінск
19НапДаніла Чуль2005 Энергетык-БДУ (Мінск)
23НапТрафім Мельнічэнка2006 Дынама (Мінск)

Крыніцы