Зацань
- Старонка
- Размовы
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Вёска Зацань
| ||||||||||||||||||||||
За́цань[1] (трансліт.: Zacań, руск.: Зацень) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета, часткова ў межах горада Мінска.
Зацень (Зацань) — назва-арыенцір, значыць паселішча за ракой Цна. Сустракаліся варыянты назвы Зацен, Зацынь, Зацене[2].
У 1557 годзе згадваецца як сяло, уладанне князёў Крашынскіх у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе згадваецца ў попісе войска Літоўскага як маёнтак, шляхецкая ўласнасць, з маёнтка выстаўлялася ў войска 4 кані[2]. У 1620 годзе ўладанне Валадковічаў, якім маёнтак перадаў князь Галоўчынскі.
У 1731 годзе вёска, 7 дымоў, цэнтр воласці. У гэты час вёска займала тэрыторыю абапал дарогі, якую перасякалі рака Цнянка, на поўдні на рацэ была сажалка. У цэнтры на ўсходнім баку дарогі месціліся будынкі фальварка, якія ўтваралі невялікі пляц. Сялянскія двары далучаліся да пляцу з поўдня, усходу і захаду. На захадзе месціліся могілкі з капліцай. У 1757 годзе Адам Хмара купіў у Міхаіла і Аляксандра Сапегаў маёнтак Зацень з 10 400 валокамі зямлі.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, 9 двароў, 57 жыхароў, карчма і фальварак, панскі дом, капліца, вадзяны млын, уласнасць Адама Хмары, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска і маёнтак, 2 вадзяныя млыны, карчма, фальварак, хутар, у Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года ў Бароўскім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з пачатку з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.
З 16 ліпеня 1954 года ў Ждановіцкім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце. У 2004 годзе частка вёскі ў межах МКАД уключаная ў склад горада Мінска. Галоўнай вуліцы вёскі ў частцы горада Мінска была нададзеная назва Зацань.
Цэнтр | |
---|---|
Аграгарадкі | |
Вёскі | Аронава Слабада · Ашмянцы · Бараўцы · Восава · Дафарэнцыя · Дубаўляны · Зацань · Касынь · Лапаравічы · Нялідавічы · Паперня · Пільніца · Прымор’е · Рахманькі · Сёмкаў Гарадок · Сялюты · Цна · Цнянка · Чучаны · Чыжоўка · Якубовічы |
Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска | |
---|---|
1959 | |
1965 |
|
1967 | |
1972 | |
1973 | |
1974 | |
1976 | |
1978 | |
1981 | |
1985 | |
1987 | |
1989 | |
1997 | |
1998 | |
2004 | |
іншыя | |
1Населены пункт увайшоў часткова |