Заранка (часопіс)

«Зара́нка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 19271931 гадах у Вільні на беларускай мове[1]. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады.

«Заранка»
Тыпчасопіс
ВыдавецЗоська Верас
КраінаПольшча
Галоўны рэдактарЛ. А. Войцік
Заснавана1927
Спыненне публікацый1931
Мовабеларуская
Галоўны офісВільня

У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы. Меў аддзел «Працы нашых чытачоў», старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі»[2].

У 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд.

Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя. Выйшла 15 нумароў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі