Залескі сельсавет (Глыбоцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залессе.

Залескі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГлыбоцкі раён
Уключае30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЗалессе
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)802
Залескі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Капыльшчынскага і Лучайкаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1959 года ў склад Мамайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Лужкоўскага сельсавета Мёрскага раёна перададзены 22 населеныя пункты (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы, Хлусы, хутар Гарадзец)[3]. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна перададзены 21 населены пункт (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарадзец, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі і Ткачы)[4]. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета Шкунціцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 39 населеных пунктаў[6]. 21 сакавіка 2008 года скасавана вёска Грабло[7], 28 сакавіка 2011 года — вёска Насыры[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1165 чалавек[9], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 802 чалавекі[11].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.