Задашчэнскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Задашчэ́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Задашчэнне.

Задашчэнскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уПухавіцкі раён
Уключаў11 населеных пунктаў (1947)
Адміністрацыйны цэнтрЗадашчэнне
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання16 ліпеня 1954
Карта ваколіц Шацка 1927 года

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шацкага раёна Мінскай вобласці БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Грэскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Пухавіцкага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[1].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с. — 10000 экз. С.144.
  • Задашчэнскі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9