Заграбскі трамвай

Заграбскі трамвай (харв.: Zagrebački tramvaj) — трамвайная сістэма Заграба.

Заграбскі трамвай
Трамвайная сістэма
КраінаХарватыя
ГорадЗаграб
Тып сістэмыпасажырская
Дата адкрыцця1891 (конка)
1910 (электрычныя трамваі)
Колькасць маршрутаў19
Колькасць трамвайных паркаў2
Колькасць вагонаў187
Мадэлі эксплуатаваных трамваяўТМК 2200, ТМК 2100, Tatra T4YU, Tatra KT4YU
Шырыня каляіны1000 мм
Тып сілкаванняэлектрычны ад паветранага кантактнага провада
Напружанне кантактнай сеткі600 В
Кампанія-перавозчык«ZET»
Сайт кампанііwww.zet.hr
Заграбскі трамвай на Вікісховішчы

Агульная працягласць ліній — 116 км рэек метровай каляіны. У дзённы час працуюць маршруты ад 1 да 17 (акрамя 10 і 16 — іх не існуе), у начны час працуюць ад 31 да 34. Сярэдні інтэрвал руху ў дзённы час складае 5-10 хвілін, амаль праз кожны прыпынак праходзіць як мінімум 2 маршруты. У начны час трамваі рухаюцца дакладна па раскладзе, сярэдні інтэрвал складае 40 хвілін. Дзённыя маршруты таксама маюць расклад, але звычайна ён не выконваецца з-за пробак у «гадзіны пік».

Маршруты

Дзённыя:

  • № 1 Заходні вакзал — Барангай
  • № 2 Чрнамерац — Савішча
  • № 3 Любляніца — Савішча (толькі па буднях)
  • № 4 Саўскі мост — Дубец
  • № 5 Прэчка — Максімір
  • № 6 Чрнамерац — Сопат
  • № 7 Саўскі мост — Дубрава
  • № 8 Міхалевац — Запруджэ
  • № 9 Любляніца — Барангай
  • № 11 Чрнамерац — Дубец
  • № 12 Любляніца — Дубрава
  • № 13 Жытняк — Плошча Кватэрніка
  • № 14 Міхалевац — Запруджэ
  • № 15 Міхалевац — Доле
  • № 17 Прэчка — Барангай

Начныя:

  • № 31 Чрнамерац — Саўскі мост
  • № 32 Прэчка — Барангай
  • № 33 Доле — Савішча
  • № 34 Любляніца — Дубец

Спасылкі