Загародскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Загаро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Камень (да 19 чэрвеня 1984 года — вёска Пагост-Загародскі).

Загародскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКамень
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 479
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пагост-Загародскі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсавета[1]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Вяз[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года сельсавет увайшоў у склад Пінскага раёна, вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[4]. 26 жніўня 2014 года ў склад сельсавета з Навадворскага сельсавета вернута вёска Вяз[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1625 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (5 населеных пунктаў) — 1479 чалавек[8].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.