Завідчыцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Заві́дчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Завідчыцы.

Завідчыцкі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уПінскі раён
Адміністрацыйны цэнтрЗавідчыцы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940,
17 красавіка 1959
Дата скасавання16 ліпеня 1954,
18 кастрычніка 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Вулькаўскага сельсавета[1].

17 красавіка 1959 года цэнтр Вулькаўскага сельсавета Пінскага раёна перанесены ў вёску Завідчыцы, сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна перададзены ў склад Невельскага сельсавета[2]. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад Малоткавіцкага сельсавета[3]. 18 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Плешчыцкага сельсавета[4].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.