Заборскі сельсавет (Расонскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Забо́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Забор’е.

Заборскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уРасонскі раён
Уключае20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЗабор’е
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 257 чал. (1999)
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паповалуцкі сельсавет у складзе Дрэтунскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Папова Лука. З 3 ліпеня 1925 года ў складзе Краснапольскага, з 4 жніўня 1927 года ў складзе Расонскага раёнаў Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР. У 1931 годзе сельсавет перайменаваны ў Заборскі. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 17 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дудчынскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Грышына, Дзмітрава, Ільіна, Лісіцы, Нізінкі, Смальяны, Хоцькава, Шнітаўка)[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Расонскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заборскага сельсавета 20 населеных пунктаў[2]. У сакавіку 1977 года ў склад сельсавета з Гарбачэўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Антонава, Галубова, Дзейчына, Дудчына, Крывашапава, Латышы і Старыца)[3]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарбачэўскага (8 населеных пунктаў: Антонава, Галубова, Грышына, Дудчына, Латышы, Старыца, Хоцькава, Шнітаўка) і Краснапольскага (12 населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага прадпрыемства імя Азіна: Азёрная, Бухава, Дудкі, Забор’е, Лакці, Мамолі, Межагосце, Ніўё, Ножніцы, Паддуб’е, Перавоз і Шарстова) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.