Заастравецкі сельсавет
Заастраве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заастравечча.
Заастравецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Клецкі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Заастравечча |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 893 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Заастровіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заастровічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, у склад Морацкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Заастравечча, а сельсавет у Заастравецкі. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Грыцэвіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 2940 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,8 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1893 чалавекі[5].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.