Жыровіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жыро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жыровіцы.

Жыровіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уСлонімскі раён
Уключае6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрЖыровіцы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009)2 586
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лютага 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шылавіцкага сельсавета. 6 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Велікашылавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева)[1]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Велікашылавіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2586 чалавек[3], з іх 87,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,9 % — палякі, 1,6 % — украінцы[4].

Эканоміка і інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета размешчана ГСГУ «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», СРСУПП «Райплемстанцыя», Жыровіцкае лясніцтва, участковая ветэрынарная лякарня, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзіцячая школа мастацтваў, установа адукацыі «Жыровіцкага дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», дзяржаўнае установа адукацыі «Жыровіцкі дзіцячы яслі-сад Слонімскага раёна», участковая бальніца і амбулаторыя, Русакоўскі фельчарска-акушэрскі пункт.

Заўвагі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.