Жульен Афрэ дэ Ламетры

Жульен Афрэ дэ Ламетры (фр.: Julien Offray de La Mettrie; Lamettrie; 25 снежня 1709, Сен-Мало, Брэтань — 11 лістапада 1751, Берлін) — французскі ўрач і філосаф-матэрыяліст, быў спачатку багасловам, затым вывучаў медыцыну ў Лейдэне ў Бургавэ.

Жульен Афрэ дэ Ламетры
фр.: Julien Offray de La Mettrie
Дата нараджэння12 снежня 1709(1709-12-12)[1] ці 25 снежня 1709(1709-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці11 лістапада 1751(1751-11-11)[2][3][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціфілосаф, урач, пісьменнік-дакументаліст, пісьменнік
Навуковая сферамедыцына, нейранавукі[d], эпістэмалогія і палітычная філасофія[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнікГерман Бургавэ[4]
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай сям’і гандляра тканінамі. Вывучаў багаслоўскія навукі, фізіку і медыцыну. У Лейдэне займаўся пад кіраўніцтвам урача, батаніка і хіміка Германа Бургавэ. У 1742 годзе вяртаецца ў Парыж. У 1743—1744 гадах ўдзельнічае ў Вайне за аўстрыйскую спадчыну ў войску герцага дэ Грамона. Быў палкавым урачом. Захварэўшы гарачкай, на аснове назіранняў за сваёй хваробай прыйшоў да высновы, што духоўная дзейнасць чалавека вызначаецца яго цялеснай арганізацыяй. Гэтая ідэя лягла ў аснову яго першага філасофскага сачынення «Натуральная гісторыя душы» («Histoire naturelle de l'âme», 1745, інакш «Трактат аб душы»), які выклікаў злосць у асяроддзі духавенства і быў спалены па прыгавору суда, як і яго сатырычны твор Politique du Medecin de Machiavel, скіраваны супраць злоўжыванняў, невуцтва і ганарлівасці яго калег-урачоў. Нягледзячы на тое, што абодва забароненыя трактаты выйшлі з друку ананімна, Ламетры быў вымушаны эміграваць у Галандыю, пакінуўшы сям’ю ў Францыі. Тут ён таксама ананімна апублікаваў сачыненне «Чалавек-машына» («L’homme machine», 1747), якое таксама было публічна спалена (але даставіла яму шырокую вядомасць). У 1748 годзе па запрашэнні прускага караля Фрыдрыха II пераехаў у Берлін, дзе стаў членам Акадэміі навук, асабістым урачом караля і атрымаў магчымасць бесперашкодна выдаваць свае працы, сярод іншых — «Чалавек-расліна» (1748), «Чалавек больш, чым машына» (1748) і «Сістэма Эпікура» (1751). Аднак неўзабаве і ў Сан-сусі ў вучонага ўзнікае канфлікт з дваром, ён прымушаны выстаўляць сябе дзіваком і прыдворным блазнам. Памёр Ламетры, паводле падання, атруціўшыся паштэтам. Згодна з указаннямі самога Ламетры, пакінутым у яго апошніх творах, вучоны быў атручаны. Смерць Ламетры так ніколі і не была расследаваная.

Зноскі

  • Julien Offray La Mettrie // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці