Жаўтушнік выгрызены

від раслін

Жаўту́шнік выгрызены[3] (Erysimum repandum) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Жаўтушнік выгрызены

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysimum repandum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22947
NCBI  369001
EOL  584499
GRIN  t:105480
IPNI  324654-2
TPL  kew-2800426

Батанічнае апісанне

Агульны выгляд расліны

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—40[3] см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы.

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных і трапічных зон Еўразіі[4]. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і ў Аргенціне[4].

Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маічэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5].

Сінонімы

  • Cheiranthus ramosissimus Lam.
  • Cheirinia repanda (L.) Link
  • Crucifera repanda E.H.L.Krause
  • Erysimum comperianum Czern. ex Turcz.
  • Erysimum patens Loscos
  • Erysimum ramosissimum Crantz
  • Erysimum rigidum DC.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Желтушник выгрызенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)