Жан Расін

Жан Баты́ст Расі́н (фр.: Jean-Baptiste Racine; 21 снежня 1639 — 21 красавіка 1699) — французскі драматург і каралеўскі гістарыёграф, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнелем і Мальерам.

Жан Расін
фр.: Jean-Baptiste Racine
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніЖан Батыст Расін
Дата нараджэнняснежань 1639[1]
Месца нараджэння
Дата смерці21 красавіка 1699(1699-04-21)[3][4][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Францыя
БацькаJean Racine[d][7]
МаціJeanne Sconin[d][7]
ЖонкаCatherine de Romanet[d]
ДзеціJean-Baptiste Racine[d] і Louis Racine[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасцідраматург, паэт, перакладчык, лібрэтыст, гісторык, пісьменнік
Кірунаккласіцызм
Жанртрагедыя, камедыя
Мова твораўфранцузская
Грамадская дзейнасць
Член у
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). Член Французскай акадэміі (з 1673). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Зблізіўся з Ж. Лафантэнам, Мальерам, Н. Буало.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Раннія трагедыі «Фіваіда, або Браты-ворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны лад уплывам П. Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэніка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «Мітрыдат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) выявіўся складаны і шматбаковы ўнутраны свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю[10]. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) узнімаюцца праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да іншага веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зборніка «Духоўныя песні» (1694), кнігі «Кароткая гісторыя Пор-Раяля» (выд. 1742) і інш.

Зноскі

  • Jean Racine // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Itaú Cultural Jean Racine // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Расин Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • http://www.tombes-sepultures.com/crbst_997.html
  • а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.
  • а б https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  • Г. Сініла (2001)
  • Літаратура

    • Сініла Г. Расін // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

    Спасылкі


    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці