Жан Мецэнжэ

Жан Мецэнжэ (фр.: Jean Metzinger; 24 чэрвеня 1883, Нант — 3 лістапада 1956, Парыж) — французскі мастак. Прайшоў творчы шлях ад неаімпрэсіянізму праз фавізм да кубізму.

Жан Мецэнжэ
фр.: Jean Metzinger
Фатаграфія
Дата нараджэння24 чэрвеня 1883(1883-06-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці3 лістапада 1956(1956-11-03)[5][6][…] (73 гады) ці 1 лістапада 1956(1956-11-01)[7] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, паэт, ілюстратар, тэарэтык мастацтва, мастацкі крытык, пісьменнік, мастак-гравёр
Жанрнеаімпрэсіянізм, партрэт[3][9][…], фігуратывізм[d][3], нацюрморт[3][9][…], анімалістыка[10], фігурка[d][10], бытавы жанр[10] і пейзаж[10]
Мастацкі кірунаксалонны кубізм[d] і кубізм[11]
Уплыў наКлод Ажэро[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

Дзяцінства і юнацтва Жана Мецэнжэ прайшлі ў Нанце. У 1903 годзе, ва ўзросце дваццаці гадоў, ён прыязджае ў Парыж, каб вывучаць медыцыну. Неўзабаве інтарэсы яго змяніліся, і ён вырашае стаць мастаком. У Парыжы Мецэнжэ пасябраваў з мастаком Раберам Дэланэ і паэтам Максам Жакобам, які пазнаёміў яго з Гіёмам Апалінерам. У Апалінера Мецэнжэ сустракаецца з Жоржам Бракам, Пабла Пікаса і Хуанам Грысам. У 1910 і 1911 гадах мастак выстаўляе свае працы ў Салоне Незалежных, разам з Дэланэ, Альберам Глезам і Фернанам Лежэ. У 1912 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў гурта «Залатое сячэнне» (Section d’Or) і, сумесна з Глезам, піша мастацкі маніфест «Пра кубізм» («Du Cubisme»).

У пачатку XX стагоддзя праходзілі шматлікія выстаўкі прац Ж. Мецэнжэ — у Восеньскім салоне (1911, 1913), Galerie de la Boétie (1912) і галерэі Berthe Weil (1913) у Парыжы, у галерэі Der Sturm (1913) у Берліне, у «Montross Gallery» (1916) у Нью-Ёрку і інш. Міжнародная вядомасць і прызнанне Мецэнжэ як мастака раслі, ён атрымаў прапанову працаваць у парыжскіх мастацкіх акадэміях «Académie de la Palette» і «Académie Arenius». У час Першай сусветнай вайны мастак быў прызваны ў армію. Пасля завяршэння баявых дзеянняў вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца жыцця (за выключэннем знаходжання ў Бандоле да 1943 гады падчас акупацыі Францыі немцамі). У 1950—1953 гадах мастак выкладаў у парыжскай «Académie Frochot».

Зноскі

  • а б в г д Artnet — 1998.
  • а б Robbins D. Metzinger, Jean // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T057513
  • Jean Metzinger // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  • Robbins D. Jean Metzinger // Metzinger, Jean // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T057513
  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • а б http://www.artnet.com/artists/jean-metzinger/
  • а б в г https://rkd.nl/explore/artists/55574
  • https://www.guggenheim.org/artwork/artist/jean-metzinger
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці