Жак Андрэ Жазеф Авед

Жак Андрэ Жазеф Авед (фр. Jacques André Joseph Aved; 12 студзеня 1702, Дуэ — 4 сакавіка 1766, Парыж) — французскі жывапісец, знаўца і гандляр творамі мастацтва, акадэмік Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1734, асацыіраваны член з 1731); адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў мастацтва ракако.

Жак Андрэ Жазеф Авед
фр.: Joseph Aved
Фатаграфія
Імя пры нараджэнніфр.: Jacques-André-Joseph-Camelot Aved
Дата нараджэння12 студзеня 1702(1702-01-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці4 сакавіка 1766(1766-03-04)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак, калекцыянер мастацтва, арт-дылер, купец
Жанрпартрэт
Мастацкі кірунакракако
УплыўFrançois Boitard[d], Бернар Пікар і Alexis Simon Belle[d]
Уплыў наШарль-Андрэ ван Лоа, Франсуа Бушэ, Jacques Dumont le Romain[d], Жан Батыст Шардэн і Charles-Félix Mulnier[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Жак Андрэ Жазеф Авед быў сіратой з дзяцінства. Яго дзядзька, капітан галандскай гвардыі, узяў яго да сябе на выхаванне. Вучыўся ў Франсуа Буара і Бернара Пікара ў Амстэрдаме, затым у Парыжы ў партрэтыста А. С. Беля. У 1731 годзе ён паступіў у Акадэмію жывапісу і скульптуры. У 1734 годзе стаў акадэмікам.

Як лепшы партрэтны жывапісец Парыжа быў рэкамендаваны турэцкаму пасланцу пры французскім двары Мехмеду-Эфендзі, які выконваў волю караля, які жадаў мець партрэт турка. Гатовы партрэт быў выстаўлены ў зале гвардыі замка Шуазі; Людовік XV быў захоплены і заказаў мастаку свой партрэт, што яшчэ больш умацавала рэпутацыю жывапісца. Перш чым брацца за пэндзаль, ён наведваў замоўца і імкнуўся зразумець яго характар, асаблівасці і звычкі.

Яго партрэты ўвайшлі ў моду, каштавалі вельмі дорага; атэлье мастака выпускала па некалькі карцін у год. Збіраў рэдкія цікавосткі, яго калекцыя была найлепшай у сваім родзе не толькі ў Парыжы, але і ў Галандыі. У яго хаце збіраліся перадавыя людзі таго часу, сярод якіх быў Русо ў 1738 годзе.

Памёр ад апаплексічнага ўдару ў 1766 годзе. Ён валодаў адной з найважнейшых калекцый з працамі італьянскіх, французскіх і асабліва галандскіх мастакоў. Збор рэдкасцяў і карціны Аведа былі прададзены з аўкцыёну. Да каталога карцін, выдадзенаму Рэмі, прыкладалася біяграфія Аведа, напісаная яго сынам Шарлем Франсуа, адвакатам парламента. Сярод яго вучняў былі Шарль-Андрэ ван Лоа, Франсуа Бушэ, Дзюман ле Рамэн і Жан Батыст Шардэн.

Зноскі

  • artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці