Дэфібрыляцыя

Дэфібрыляцыя (ад лац.: fibrillatio — «мігаценне») — у шырокім сэнсе меры, накіраваныя на спыненне фібрыляцыі страўнічкаў сэрца. Часцей за ўсё пад тэрмінам дэфібрыляцыя маецца на ўвазе электраімпульсная тэрапія, што праводзіцца дэфібрылятарам, з мэтай спынення фібрыляцыі страўнічкаў.

Становішча электродаў дэфібрылятара падчас правядзення дэфібрыляцыі.

Дэфібрыляцыя заснавана на здольнасці электрычнага току пры праходжанні праз сэрца за адзін раз «разраджаць» кардыяміяцыты  (руск.), што прыводзіць да спынення паталагічнай актыўнасці ачагоў.

Дэфібрыляцыя страўнічкаў сэрца — адно з найважнейшых мерапрыемстваў рэанімацыі  (руск.). Яго мэта — аднаўленне эфектыўнасці скарачальнай дзейнасці страўнічкаў. Дэфібрыляцыя перадсэрдзяў — тэрапеўтычнае мерапрыемства, накіраванае на аднаўленне сінусавага рытму скарачэнняў сэрца.

Дэфібрыляцыя ажыццяўляецца пры дапамозе дэфібрылятараў — апаратаў, якія прадстаўляюць сабой генератары магутных высакавольтных электрычных імпульсаў.

Пра паспяховасць дэфібрыляцыі робяць выснову на падставе дадзеных электракардыяграфіі.

Літаратура

  • Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985., Том 3., К., 1979, стар 322.