Дэрбійскі ўніверсітэт

Дэрбійскі ўніверсітэт (англ.: University of Derby) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дэрбі.

Дэрбійскі ўніверсітэт
англ.: University of Derby
Арыгінальная назваангл.: University of Derby
Заснаваны1851
Год рэарганізацыі1992
РазмяшчэннеДэрбі, Англія
Сайтderby.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Універсітэт (былы каледж мастацтваў і тэхналогій) вядзе сваю гісторыю з моманту стварэння ў 1851 годзе дыяцэзіяльнага інстытута па падрыхтоўцы настаўнікаў. Статус універсітэта ён атрымаў у 1992 годзе.

Універсітэт прапануе больш за 300 навучальных праграм на ўзроўні бакалаўрыяту. Праграмы бакалаўрыяту, а таксама кароткія курсы і аспірантура ахопліваюць большасць навучальных дысцыплін і субдысцыплін.

У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 34 000 студэнтаў па ўсіх напрамках навучання.

Зноскі

Спасылкі