Дэпенсацыя

У папуляцыйнай дынаміцы дэпенсацыя — гэта ўздзеянне на папуляцыю (напрыклад, рыбныя запасы[1]), пры якім з-за пэўных прычын памяншэнне гняздуючай папуляцыі (дарослых асобін) прыводзіць да зніжэння прадукцыі і выжывання яек або нашчадкаў.[2] Прычыны могуць ўключаць рост узроўню драпежніцтва на нашчадкаў (улічваючы аднолькавы ўзровень агульнага ціску драпежнікаў) і эфект Олі, у прыватнасці зніжэнне верагоднасці знайсці пару.

Крытычная дэпенсацыя

Калі ўзровень дэпенсацыі настолькі высокі, што папуляцыя больш не ў стане падтрымліваць сябе, кажуць, што гэта крытычная дэпенсацыя. Гэта адбываецца, калі памер папуляцыі мае тэндэнцыю да зніжэння, калі насельніцтва папуляцыі апускаецца ніжэй за пэўны ўзровень (вядомы як «крытычны ўзровень дэпенсацыі»).[2] У канчатковым выніку гэта можа прывесці да калапсу папуляцыі або рыбалоўства (вычарпання рэсурсаў), або нават мясцовага вымірання.[3]

Феномен крытычнай дэпенсацыі можа быць змадэляваны або вызначаны адмоўнай вытворнай другога парадку хуткасці росту папуляцыі ў адносінах да біямасы папуляцыі, якая апісвае сітуацыю, калі зніжэнне біямасы папуляцыі не кампенсуецца адпаведным павелічэннем гранічнага росту на адзінку біямасы.

Гл. таксама

  • Віды пад пагрозай знікнення
  • Лакальнае выміранне
  • Маленькі памер папуляцыі
  • Перавыкарыстанне
  • Перавылаў рыбы

Крыніцы

Спасылкі