Дэмакрыт

Дэмакрыт Абдэрскі (Δημόκριτος; Абдэры, каля 460 да н.э. — каля 370 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучань Леўкіпа, адзін з заснавальнікаў атамістыкі.

Дэмакрыт
стар.-грэч.: Δημόκριτος
Дата нараджэння460-я да н.э.[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці360-я да н.э.
Месца смерці
Род дзейнасціфілосаф, матэматык, мастацтвазнавец
Навуковая сферафіласофія
Школа/традыцыяАтамісты
КірунакЕўрапейская філасофія
ПерыядСтаражытнагрэчаская філасофія
Асноўныя інтарэсыНатурфіласофія
Значныя ідэіАтамізм
Аказалі ўплыўЛеўкіп
Зведалі ўплыўЭпікур
Вядомыя вучніГіпакрат, Metrodorus of Chios[d], Nessas of Chios[d], Protagoras[d] і Анаксарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Па некаторых звестках пражыў больш за сто гадоў. Напісаў каля 70 твораў па філасофіі, фізіцы, матэматыцы, медыцыне, тэорыі музыкі і інш. Да нас дайшло каля 300 фрагментаў, пераважна з этычных твораў.

Светапогляд

Адным з галоўных вытокаў філасофскага вучэння Дэмакрыта служаць погляды Леўкіпа. У сваёй тэорыі пазнання Дэмакрыт абгрунтоўваў думку пра існаванне дзвюх груп ведаў: заснаваных на пачуццях і на працы розуму; калі пачуцці ў стане прынесці няпоўныя, недакладныя і непраяснёныя («цёмныя») звесткі аб навакольнай рэчаіснасці, то чалавечае мысленне забяспечвае веды аб сапраўднай, г.зн. атамнай прыродзе рэчаў, таму што ўспрыманне і разуменне сутнасці атамаў даступны выключна роз-му. Паводле некаторых звестак, Дэмакрыт пашырыў атамістычную тэорыю на тлумачэнне такіх філасофскіх катэгорый, як час і прастора. Прытрымліваўся высновы аб неабходнай і заканамернай сувязі паміж усімі прадметамі і з’явамі прыроды і грамадства, лічыў, што галоўная мэта пазнання — знаходжанне прычын прыродных і гістарычных працэсаў. Значнае месца ў яго творчасці займаюць распрацоўка і паглыбленне тэорыі Леўкіпа аб касмічных віхрах, дзе побач з поглядамі пра атамную будову касмічных цел выказаны цікавыя здагадкі аб дыферэнцыяцыі касмічных светаў, у прыватнасці адносна існавання жыцця. Дэмакрыт правёў параўнанне паміж чалавечым арганізмам (мікракосмасам) і космасам. Свае сацыяльна-палітычныя погляды ён канцэнтраваў на праблемах дэмакратыі; ідэальнай формай дзяржаўнасці лічыў старажытнагрэчаскую дзяржаву — поліс. У этыцы развіў вучэнне аб атараксіі.

Зноскі

  • Encyklopedie antikyAcademia, 1973. — С. 31. — 741 с.
  • Літаратура

    • Боўш В. Дэмакрыт // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці