Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дубраўка.

Дубраўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уПухавіцкі раён
Уключае15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДубраўка
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 809
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сінча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2024 чалавекі[2], з іх 92,6 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1809 чалавек[4].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 года — 9

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.