Драбаўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пліскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Дра́баўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пліскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Драбаўшчына.

Драбаўшчынскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уПліскі раён
Уключаў67 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДрабаўшчына
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання15 кастрычніка 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кукроўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пліскага (42 населеныя пункты: Амбросава, Арцёмы, Брод, Вейткава, Вусава, Гаравыя, Гарнастаі, Гойдышава, Дворышча, Дубоўшчына, Жаўнерчыкі, Жыні, Забалоцце, Забегліца, Завулкі, Задарожжа, Замхава, Ізоліна, Кавалі, Калеснікава, Каменкаўка, Каміншчына, Карчы III, Кукры, Купелі, Лісіцы, Лозіна, Маркава, Мацюкова, Парэчча, Пратасы Якубенскія, Савіцкія, Селязнёва, Стадолішча, Тарлопы, Тоўсцікі, Халуі, Ханякова, Чаранкі, Шабаны, Якубенкі і Янкава) і Дворнаўскага (25 населеных пунктаў: Айчызна, Амелькава, Бортнікі, Воўкава, Ганчары, Гарані, Гінькі, Грышкава, Дамашы, Драбаўшчына, Закрэўшчына, Карчы I, Крукаўшчына, Кукроўскія, Лугавыя, Пагарэльшчына, Пратасы, Серпуці, Сёмкава, Сіняўшчына, Соіна, Старынкі, Струі, Філіпава і Шэрсні) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 67 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.