Доўгаўскі сельсавет (Івацэвіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

До́ўгаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгае.

Доўгаўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уІвацэвіцкі раён
Уключаў5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДоўгае
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Дата скасавання30 кастрычніка 1972

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Быценскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.