Добраўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

До́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Добрая.

Добраўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уГорацкі раён
Уключае17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДобрая
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 229
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панкратаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панкратаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1960 годзе ў склад сельсавета з Дрыбінскага сельсавета перададзена вёска Машкова[1]. 20 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Паршынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азаравічы, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Малая Каралёўка, Равячына і Тушкава)[2]. 18 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Добрая, сельсавет перайменаваны ў Добраўскі[3]. 21 лістапада 1989 года ў склад Горацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гошч-Чарны, Мацюты, Стан і Чапялінка)[4]. 22 лютага 2001 года ў склад сельсавета з Горацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азаравічы, Гошч-Чарны, Камаровічы, Мацюты, Стан, Старынка, Тушкава і Чапялінка). 12 чэрвеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Мядовая Паляна[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[6], з іх 93,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1229 чалавек[8].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.