З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дзіця Размары» (англ.: Rosemary's Baby) — амерыканскі псіхалагічны фільм жахаў 1968 года рэжысёра Рамана Паланскага, пяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана[en] Айры Левін[en], адаптацыяй кнігі займаўся Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Міа Фэраў[en], Джон Касавеціс[en], Рут Гордан[en], Сідні Блэкмер[en], Морыс Эванс[en], Ральф Беламі[en], Пэтсі Келі[en], Вікторыя Ветры[en], Чарлз Гродзін[en][5].
Маладая бяздзетная пара Размары і Гай Вудхаўс пераязджаюць у нью-ёркскі Брэмфард. Неўзабаве яны знаёмяцца з эксцэнтрычнымі суседзямі, Міні і Раманам Кастэветамі, якія раз-пораз навязваюцца ім у сябры. Аднойчы Размары бачыць дзіўнае відзенне, быццам яна плыве на яхце з Гаем, які ператвараецца ў дэмана і гвалтуе яе. Праз некалькі дзён дзяўчына даведваецца, што цяжарная. Шэраг дзіўных падзей наводзіць Размары на здагадку, што іх суседзі — члены сатанінскага культу.
Міа Фэраў[en] | – Размары Вудхаўс |
Джон Касавеціс[en] | – Гай Вудхаўс, муж Размары |
Рут Гордан[en] | – Міні Кастэвет |
Сідні Блэкмер[en] | – Раман Кастэвет, муж Міні |
Морыс Эванс[en] | – Эдвард «Хатч» Хатчынс, сябар Гая і Размары |
Ральф Беламі[en] | – доктар Абрахам Сапірштэйн |
Пэтсі Келі[en] | – Лора-Луіз |
Вікторыя Ветры[en] | – Тэры Гіанофрыа, суседка Гая і Размары |
Чарлз Гродзін[en] | – доктар Хіл |
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі[6].
↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 жніўня 2017.↑ https://www.imdb.com/title/tt0063522/ Праверана 3 красавіка 2021.↑ Rosemary's Baby (1968) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 снежня 2022.↑ Rosemary's Baby (1968) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 снежня 2022.