Дзімітр Бярбатаў

Дзімі́тр Іванаў Бярба́таў (балг.: Димитър Иванов Бербатов; нар. 30 студзеня 1981, Благоеўград, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, нападнік. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Балгарыі, найлепшым бамбардзірам якой і з’яўляецца. Сяміразовы ўладальнік узнагароды «футбаліст года» ў Балгарыі[3].

Футбол
Дзімітр Бярбатаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імяДзімітр Іванаў Бярбатаў
МянушкаБерба
Нарадзіўся30 студзеня 1981(1981-01-30)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Балгарыя
Рост189 см
Вага80 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—1998Балгарыя Пірын (Благоеўград)
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999Балгарыя Пірын (Благоеўград)9 (2)
1999—2001Балгарыя ЦСКА (Сафія)49 (26)
2001—2006Германія Баер 04154 (69)
2001  Германія Баер 04 II7 (6)
2006—2008Англія Тотэнхэм Хотспур70 (27)
2008—2012Англія Манчэстэр Юнайтэд108 (48)
2012—2014Англія Фулхэм51 (19)
2014—2015Францыя Манака38 (13)
2015—2016Грэцыя ПАОК17 (4)
2017—2018Індыя Керала Бластэрс9 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999Балгарыя Балгарыя (да 18)2 (2)
1999Балгарыя Балгарыя (да 21)3 (3)
1999—2010Балгарыя Балгарыя79 (48)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юнацтва

Бярбатаў вырас у спартыўнай сям’і: яго бацька, Іван, быў прафесійным футбалістам і выступаў за клубы «Пірын» і ЦСКА (Сафія), а яго маці, Маргарыта, была прафесійнай гандбалісткай. У дзяцінстве Бярбатаў быў аматарам італьянскага «Мілана», за які выступаў яго кумір Марка ван Бастэн[4], але пасля Еўра-1996 Бярбатаў стаў фанатам Алана Шырэра, які выступаў за англійскі «Ньюкасл Юнайтэд», і нават клаўся спаць у футболцы «Ньюкасла», маруючы калі-небудзь стаць іграком «сарок»[5].

Клубная кар’ера

Бярбатаў пачынаў гуляць у «Пірыне» з Благоеўграда, пакуль яго не выявіў вядомы скаўт і трэнер сафійскага ЦСКА Дзімітр Пенаў[6]. Свой першы кантракт з клубам Дзімітр падпісаў у сезоне 1998/99, калі яму было 18 гадоў. Разам з клубам стаў пераможцам Кубка Балгарыі ў канцы першага сезона. Падчас наступнага сезона юнаком Бярбатаў здзейсніў сэнсацыю, адзначыўшыся 14 разоў у 27 матчах чэмпіянату краіны. У чэрвені 2000 года ігрок быў блізкі да падпісання пагаднення з «Лечэ» і нават ужо прайшоў медыцынскае абследванне, аднак у апошнюю хвіліну пагадненне было скасавана[7].

У пачатку 2001 года перайшоў у леверкузенскі «Баер 04». Спачатку гуляў за рэзервовую каманду, аднак пазней далучыўся да асновы, дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2002. Пазнай замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка каманды.

У маі 2006 года перайшоў у англійскі «Тотэнхэм Хотспур» за 16 млн еўра. 1 верасня 2008 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», сума трансферу склала 30,75 млн фунтаў. 27 лістапада 2010 года адзначыўся пента-трыкам у браму «Блэкберн Роверс» (выніковы лік 7:1), стаўшы чацвёртым у гісторыі Прэм’ер-лігі аўтарам такога дасягнення.

У жніўні 2012 года перабраўся ў «Фулхэм». У студзені 2014 года далучыўся да «Манака», дзе мусіў замяніць траўмаванага Радамеля Фалькаа. У маі 2014 года падоўжыў кантракт з манегаскамі на год, пакінуў каманду ў чэрвені 2015 года. Сезон 2015/16 правёў у грэчаскім ПАОКу.

У жніўні 2017 года пасля года без клуба стаў іграком індыйскага «Керала Бластэрс»[8]. Пакінуў індыйскі клуб па заканчэнні сезона ў сакавіку 2018 года. У верасні 2019 года, пасля 1,5 гадоў без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2010 года завяршыў выступленні за зборную Балгарыі, вырашыўшы засяродзіцца на гульнях за клуб. За кар’еру ў зборнай забіў 48 мячоў у 79 гульнях, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам зборнай Балгарыі за ўсю яе гісторыю.

Асабістае жыццё

Бярбатаў вывучаў англійскую мову, праглядаючы мастацкі фільм «Хросны бацька». Акрамя футбола, Дзімітр захапляецца маляваннем і баскетболам[9]. Бярбатаў з’яўляецца спонсарам дзіцячых дабрачынных устаноў у Балгарыі, аказваючы фінансавую падтрымку пяці дзіцячым дамам. Ён таксама плануе адкрыць футбольную акадэмію ў сваім родным горадзе Благоеўградзе.

15 лістапада 2009 года ў Дзімітра і яго даўняй сяброўцы Алены нарадзілася дачка, якую назвалі Дэа[10].

Дасягненні

ЦСКА Сафія:

  • Уладальнік Кубка Балгарыі: 1999

Тотэнхэм Хотспур:

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі

  • Berbatov Wins 7th 'Bulgarian Football Player of the Year' Prize. Novinite.com.
  • Berbatov aiming for third time lucky. UEFA.com
  • Toon-mad Berbatov slept in Shearer shirt Архівавана 23 лістапада 2012.. South Shields Gazette
  • Bulgaria at EURO 2004: Berbatov. novinite.com
  • Lecce scatenato: dalla Bulgaria arriva Berbatov. La Gazzetta dello Sport
  • Бербатов перешел в индийский клуб «Керала Бластерс». by.tribuna.com
  • Dimitar Berbatov. BBC Sport
  • Dimitar Berbatov becomes father of baby girl. USA Today
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці