Дзянісаўскі чалавек

Дзянісаўскі чалавекдзянісавец») — магчымы від ці падвід вымерлых людзей, вядомы па фрагментарным матэрыяле з Дзянісавай пячоры ў Саланешанскім раёне Алтайскага края РФ.

 Дзянісаўскі чалавек

Зуб Дзянісаўскага чалавека
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo sapiens subsp.  Denisova


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  741158
FW   ???

Яшчэ 40 тысяч гадоў таму дзянісаўцы засялялі арэал, які перасякаецца па часе і месцы з тэрыторыямі ў Азіі, дзе жылі неандэртальцы і сучасныя людзі[1][2].

Выяўленне

Агулам на гэты момант вядомыя некалькі фрагментаў, пераважна зубы і асобныя дробныя косткі[3][4]:

  1. знойдзены ў 1984 годзе малочны зуб «Дзянісава 2»; у 2017 годзе было высветлена, што ён належаў дзянісаўскаму чалавеку (дзяўчынцы 10-12 гадоў) а не неандэртальцу;
  2. два кутнікі – знойдзеныя ў 2000 годзе зубы «Дзянісава 8»[5]; гэтыя два зубы належалі дарослым асобінам «H. altaiensis» мужчынскага полу.
  3. знойдзеная ў 2008 годзе ў пячоры ў слаі № 11 костка апошняй палечніцы рукі дзіцяці «Дзянісава 3»; згодна з вынікамі секвенавання 2017 года аказалася, што гэта дзяўчынка.
Фрагмент косткі гібрыда Дэні

Акрамя гэтых, якія дакладна лічацца прыналежнымі дзянісаўцам, у той жа пячоры знойдзена пэўная колькасць костак неандэртальцаў[3]. Таксама была знойдзена частка палечніцы нагі ці рукі Дэні; аналіз генетычнага матэрыялу пацвердзіў, што ён належаў гібрыду дзянісаўскага чалавека і неандэртальца.

Мяркуючы па знаходках, дзянісаўцы мелі большыя памеры ў параўнанні з іншымі Homo[5].

Дзянісаўскі чалавек жыў у Дзянісавай пячоры ад 200 тыс. г. т. да 73 тыс. гадоў таму[6][7][8][9][10][11].

У студзені 2019 года было абвешчана, што навукоўцы ўпершыню выявілі ў Дзянісавай пячоры часткі чэрапа дзянісаўца[12] Denisova 13. Знаходка выглядае як два злучаныя адзін з адным фрагменты задняй левай цемянной косткі. Гэта пяты і самы вялікі ўзор парэшткаў дзянісаўца з Дзянісаўскай пячоры[13].

Сківіца дзянісаўца з Тыбетскай пячоры Байшыя

У майскай публікацыі 2019 года даказана, што дзянісаўцы жылі ў высакагорным Тыбеце. Даследчыкі, выкарыстаўшы ў палеагенетыцы метады пратэомікі, прааналізавалі бялкі з паловы сківіцы з Байшыі, знойдзенай у 1980 годзе ў Тыбецкай пячоры Байшыя (павет Сяхэ, правінцыя Ганьсу, Кітай, датаванай узростам каля 160 000 гадоў. Аказалася, што ўладальнік сківіцы быў бліжэй за ўсё да дзянісаўцаў[14][15]. У тыбецкага дзянісаўца ніжні другі карэнны зуб мае тры карані. Трохкорневыя ніжнія маляры рэдка сустракаюца ў не азіяцкіх Homo sapiens (менш 3,5 %), але могуць перавышаць 40 % у азіяцкіх папуляцыях (у Кітаі) і ў Новым Свеце[16].

Прааналізаваўшы маркеры метыліравання ДНК дзянісаўскай дзяўчынкі Denisova 3, якая жыла 50 000 гадоў таму, вучоныя рэканструявалі асаблівасці яе шкілета. У яе вылучылі 56 унікальных асаблівасцяў, не характэрных для іншых прадстаўнікоў роду Homo. Рэканструкцыя ў цэлым правільна прадказвае будову рэальнай сківіцы тыбетскага дзянісаўца. Твар дзянісаўцаў быў шырэйшы чым у Homo sapiens і неандэртальцаў, а сківіцы трохі даўжэйшыя[17][18].

Карэнны зуб дзянісаўскай дзяўчынкі-падлетка TNH2-1 з лаоскай пячоры Там-Нгу-Хаа-2, які мае падабенства з верхнім карэнным зубам Denisova 4 з Дзянісавай пячоры, датуецца ўростам 164—131 тыс. гадоў[19].

Даследаванне геному

Праз нястачу фрагментаў аднаўленне аблічча дзянісаўскага чалавека пакуль не ўяўляецца магчымым (пар. чалавек з Аленевай пячоры). Даследаванні геному паказалі, што дзянісаўцы былі цемнаскурыя, цёмнавокія, цёмнавалосыя[20].

Каманда навукоўцаў з ляйпцыгскага Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі таварыства Макса Планка пад кіраўніцтвам шведскага біёлага Свантэ Пааба секвенавала ДНК, атрыманую з фрагмента дзіцячай палечніцы, знойдзенага ў 2008 годзе расійскімі археолагамі ў Дзянісавай пячоры на Алтаі. Высветлілася, што мітахандрыяльная ДНК гэтага ўзору Denisova 3 адрозніваецца ад мтДНК сучаснага чалавека па 385 нуклеатыдах, тым часам як мітахандрыяльная ДНК неандэртальцаў адрозніваецца ад ДНК Homo sapiens на 202 нуклеатыдаў. Артыкул, прысвечаны гэтаму адкрыццю, быў апублікаваны ў часопісе «Nature» 24 сакавіка 2010 года[21]. У геномах дзянісаўцаў і неандэртальцаў з Дзянісавай пячоры знойдзены ўклад яшчэ адной невядомай папуляцыі Homo sapiens[22]. Па мтДНК дзянісаўцы супрацьстаяць як неандэртальцам, так і сапіенсам[23].

Пазней, калі былі апрацаваны паслядоўнасці, якія адносяцца да ядзернага геному, аказалася, што дзянісаўцы з’яўляюцца сястрынскай групай неандэртальцаў[24] і іх эвалюцыйнае разыходжанне адбылося каля 640 тысяч гадоў таму. На аснове аналізу ДНК даследчыкі мяркуюць, што рэшткі косткі датуюцца перыядам 75-82 тысячы гадоў таму[25]. Узрост знаходак, знойдзеных у пячоры ў пласце № 11, быў вызначаны пры дапамозе радыёвуглероднага аналізу спачатку ў 40 тысяч гадоў, потым адкалібраваны да 48-50 тысяч гадоў.

У канцы 2013 года было абвешчана, што аналіз ДНК гейдэльбергскага чалавека з іспанскай пячоры Сіма дэ лос Уэсас (Сьера-дэ-Атапуэрка), атрыманай са сцегнавой косткі ўзростам 400 тысяч гадоў, паказаў падабенства з мтДНК дзянісаўскага чалавека. Хоць раней рэшткі з Сіма дэ лос Уэсас было прынята збліжаць з неандэртальцамі[26], у 2015 годзе пры вывучэнні ядзернай ДНК трох узораў з пячоры Сіма дэ лос Уэсас (Атапуэрка) высветлілася, што яны знаходзіліся на лініі, якая вядзе да неандэртальцаў. Тэрмалюмінісцэнтнае датаванне пласта № 22 паказала, што дзянісаўцы жылі ў Дзянісавай пячоры 170 тыс. гадоў таму[27]. Параўнанне ядзернай ДНК трох зубоў з пласта № 11 (Denisova 3, Denisova 4) і аднаго зуба з пласта № 22 (Denisova 8) паказала, што ў Дзянісавай пячоры жылі дзве розныя групы дзянісаўцаў і іх падзяляе як мінімум 65 тысяч гадоў[28][29]. Узрост узору Denisova 8 (ок. 110 тысяч гадоў) удакладнены ў ходзе генетычнага аналізу, зыходзячы з хуткасці мутацый чалавечай мітахандрыяльнай ДНК, прыманай у 2,5 × 10−8 на нуклеатыд у год[30][31]. Ва ўзоры Denisova 2 з пласта 22.1 галоўнай галерэі пячоры ўзростам больш за 100 тысяч гадоў секвенірована толькі мітахандрыяльная ДНК. Denisova 2 старэйшыя за Denisova 8 на 20,6—37,7 тыс. гадоў (па дадзеных генетыкаў) і на 54,2—99,4 тыс. гадоў старэй, чым Denisova 3 і Denisova 4[32][33]. З асадкавых адкладанняў ва Усходняй галерэі Дзянісавай пячоры генетыкі змаглі вылучыць неандертальскую і дзянісаўскую мтДНК, пры гэтым сляды ДНК неандэртальцаў і дзянісаўцаў знайшлі ў пластах № 14 і № 15, што паказвае на сумеснае існаванне гэтых двух відаў на працягу доўгага часу[34].

Эвалюцыйнае разыходжанне дзянісаўцаў і гейдэльбергскага чалавека з іспанскай пячоры Сіма дэ лос Уэсас (Сьера-дэ-Атапуэрка) па дадзеных вывучэння мтДНК адбылося, паводле ацэнак навукоўцаў, 700 тысяч гадоў таму[35]. Па дадзеных вывучэння ядзернай ДНК насельнікаў пячоры Сіма дэ лос Уэсас, дзянісаўцы і неандэртальцы падзяліліся каля 500 тысяч гадоў таму, а іх агульны продак аддзяліўся ад Homo sapiens 700—765 тысяч гадоў назад[36]. Генетыкі, прааналізаваўшыя агульныя мутацыі для народаў Афрыкі з аднаго боку і для неандэртальцаў і дзянісаўцаў з другога, прыйшлі да высновы, што продкі неандэртальцаў і дзянісаўцаў пакінулі Афрыку прыкладна 744 тысячы гадоў таму, а іх колькасць была вельмі невялікай. Усяго праз 300 пакаленняў пасля зыходу з Афрыкі лініі неандэртальцаў і дзянісаўцаў падзяліліся і пасля гэтага яны вельмі рэдка кантактавалі адзін з адным — колькасць мутацый, характэрных толькі для неандэртальцаў і дзянісаўцаў, была вельмі невялікай і не перавышала 20 % ад іх агульнай колькасці[37][38].

У ліпені 2014 года ў часопісе Nature былі апублікаваныя вынікі даследавання генетычнага матэрыялу ў шэрагу папуляцый сучаснага чалавека на прадмет асаблівай варыяцыі бялку EPAS1 (кадуе транскрыпцыйны фактар, які ўдзельнічае ў кіслародазалежнай рэгуляцыі некаторых генаў[39]), якая ўласцівая дзянісаўскаму чалавеку. Гэтая варыяцыя бялку EPAS1 (гл. полнагеномны пошук асацыяцый) характэрны для тыбетцаў, а ў прадстаўнікоў 26 іншых папуляцый людзей не была выяўленая. Верагодна, тыбетцы і змаглі прыстасавацца да жыцця на вялікай вышыні[40] дзякуючы генам, якія дасталіся ім ад дзянісаўскага чалавека[41][42].

Дзянісаўскія людзі сталі другім пасля неандэртальцаў відам вымерлых гамінінаў, для якога цяпер вядомы поўны мітахандрыяльны і амаль поўны ядзерны геном. Упершыню новы від прыматаў быў выдзелены выключна на падставе генетычных даследаванняў.

Арэал і гібрыдызацыя

Міграцыі дзянісаўцаў (зялёным)

Знойдзены сляды гібрыдызацыі дзянісаўскага чалавека з Homo sapiens (сучасным чалавекам). У геноме меланезійцаў[43] выяўлена каля 5 % агульных генаў з прачытаным ядзернай геномам дзянісаўскай чалавека. У той жа час агульных генаў у сучаснага чалавека і неандэртальца ад 1 % да 4 % у розных папуляцыях (за выключэннем карэнных жыхароў Афрыкі, у якіх неандертальскія гены адсутнічаюць)[44].

Неандертальская «спадчына» найбольш выяўлена ў генах жыхароў Еўропы і Пакістана, дзянісаўскае — у насельнікаў паўднёва-ціхаакіянскага рэгіёну, што ўскосна паказвае на тэрытарыяльнае размеркаванне (арэал) гэтых відаў у сілу меркаванага нядаўняга сваяцтва сапіенскіх продкаў гэтай папуляцыі і сібіраамерыканскай, у якой дзянісаўскіх нуклеатыдаў няма[45]. Нельга выключаць, што ўнікальныя мовы папуасаў Новай Гвінеі таксама звязаныя са спадчынай дзянісаўцаў.

З’яўленне дзянісаўцаў у Азіі, як мяркуецца, выклікана міграцыямі з Афрыкі, якія адрозніваюцца ад перасяленняў Homo erectus, неандэртальцаў і сучасных людзей[46]. «Дзянісаўцы высяліліся з Афрыкі раней за чалавека, ад Інданэзіі дайшлі да Янцзы і, магчыма, падняліся па цячэнні ўверх», — кажа акадэмік В. У. Іваноў[47].

У 2013 годзе антраполагі абвясцілі, што ў старажытнасці дзянісаўцы самастойна перасеклі лінію Уолеса — водападзел паміж азіяцкай і аўстралійскай фаўнай. Да такой высновы яны прыйшлі, прааналізаваўшы дадзеныя па наяўнасці ў геноме насельніцтва паўднёва-усходняй Азіі слядоў геному дзянісаўскага чалавека[48].

Паводле ДНК-даследавання 2013 года, дзянісаўцы разам з неандэртальцамі перадалі частку геному сучасным людзям; таксама ўстаноўлена, што неандэртальцы скрыжоўваліся з краманьёнцамі і дзянісаўцамі, краманьёнцы — з дзянісаўцамі, акрамя таго, дзянісаўцы скрыжоўваліся з нейкім чацвёртым, раней невядомым відам людзей[49].

У культуры

Акадэмік В. У. Іваноў не выключае, што памяць пра існаванне дзянісаўцаў захавалася ў тыбецкіх павер’ях аб снежным чалавеку[50].

У 2012 годзе выйшаў дакументальны фільм «Секс у каменным веке» («Sex in the Stone Age»), у якім апавядаецца пра тое, як быў адкрыты дзянісаўскі чалавек і пра яго генетычныя, а значыць і сексуальныя сувязі з неандэртальцамі і краманьёнцамі[51].

Гл. таксама

  • Homo longi — магчыма, адзін з варыянтаў дзянісаўскага чалавека.

Зноскі

Спасылкі