Дзямідавіцкі сельсавет (Дзяржынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дворышча.

Дзямідавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уДзяржынскі раён
Уключае26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДворышча
Дата ўтварэння23 сакавіка 1932
Насельніцтва (2019)1 647
Дзямідавіцкі сельсавет на карце
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5

Утвораны 23 сакавіка 1932 года як Сталінскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна БССР. Цэнтр — пасёлак імя Сталіна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1936 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Заслаўскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Байдацкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрнікаўшчына[1]. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вертнікаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Белякова, Крыштафова, Малое Белякова, Марцінавічы, Навасады, Піяніна, Плашава, Пярхурава, Чырвоная Змена, Шумшчына, пасёлак Вызваленне і хутар Буралом), у склад Фаніпальскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Гаёўка, Дубрава, Леднікі, Лісаўшчына, Машчонае, Уса, Хамічы, Цяўлава і Чэрнікаўшчына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі[2]. У 1990 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юцкі. 18 сакавіка 2011 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Дворышча[3]. 30 снежня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Красулін[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавек[5], з іх 90,4 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1647 чалавек[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.