Зямельны ўчастак

(Пасля перасылкі з Дзялянка)

Зямельны ўчастак — частка зямной паверхні з размешчанымі на ёй будынкамі і збудаваннямі, якая мае мяжу і мэтавае прызначэнне[1]. Іншыя назвы: дзялянка[2], надзел[3], пляц[4] (аг.-усх.-слав.: пляцъ ад польск.: płac з 1434 г. ад ням.: Platz — плошча ад лац.: platea — вуліца ад грэч. πλατεία — дарога)[5].

Уладальнік участка — юрыдычная або фізічная асобы, тэрытарыяльная супольнасць або дзяржава, якая мае лучнасць паўнамоцтваў на валоданне, карыстанне ды распараджэнне належным паводле права ўласнасці пляцам.

Беларусь

За 2009—2011 гады ў Беларусі выдалі звыш 40 000 зямельных надзелаў пад будаўніцтва асабістага жытла. З іх на больш як 23 000 (57,5 %) надзелаў будаўніцтва пачалося. Каля 10 000 (25 %) уладальнікаў надзелаў не атрымалі дазволу на будаўніцтва. Каля 2400 (6 %) надзелаў адабралі за пратэрмінаваны час, адведзены на будаўніцтва. На май 2012 года ў чарзе на атрыманне зямельных участкаў пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва зафіксавана каля каля 60 000 чалавек, з іх каля паловы складалі жыхары Мінскай вобласці. Пагатоў налічвалася 35 000 (58,3 % ад чаргі) свабодных зямельных надзелаў, якія вылучылі пад будаўніцтва. У Мінскім раёне налічвалася каля 500 (2,4 % ад чаргі) свабодных надзелаў пры больш як 21 000 чалавек у чарзе на будаўніцтва[6].

Зноскі