Дзеравянчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дзеравя́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзеравянчыцы.

Дзеравянчыцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уСлонімскі раён
Уключае19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрДзеравянчыцы
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009)1 728
Плошча
  • 9 076 км²
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код1562
Код аўтам. нумароў4

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глоўсевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глоўсевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акунінаўскага сельсавета[1]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання, сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікашылавіцкага сельсавета (аграгарадок Вялікія Шылавічы, вёскі Новая Стража, Савічы, Чапялева, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы)[2].

Склад

У цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1728 чалавек[3], з іх 88,4 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,6 % — украінцы[4]. На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак.

Эканоміка

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.