Джуста дэ Менабуоі

Джуста дэ Менабуоі (італ.: Giusto de' Menabuoi; каля 1320—1391) — італьянскі мастак эпохі ранняга рэнесансу; вядомы таксама пад мянушкай Джуста з Падуі (італ.: Giusto da Padova). Яго творчы стыль склаўся пад уплывам работ Джота і яго паслядоўнікаў, у прыватнасці, Маза дзі Банка.

Джуста дэ Менабуоі
Дата нараджэння1330 ці каля 1349[1]
Месца нараджэння
Дата смерці1390, 1393[4], не пазней за 19 мая 1391 ці 22 красавіка 1393[3][1]
Месца смерці
Род дзейнасцімастак, фрэскіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбольш вядомымі працамі Джуста дэ Менабуоі з’яўляюцца:

  • «Страшны Суд» (фрэска) у царкве Вібальдонскага абацтва (італ.: Abbazia di Viboldone) каля Мілана (каля 1350)
  • Роспіс капэлы Св. Аўгусціна ў царкве Эрэмітані (італ.: Chiesa degli Eremitani; Падуя, каля 1370).
  • Роспіс Базілікі Святога Антонія (Падуя, каля 1375).
  • Буйнамаштабны фрэскавы ансамбль баптыстэрыя, размешчанага побач з саборам Падуі (каля 1376).