Джузэпэ Фарына

Эміліа Джузэпэ «Ніно» Фарына (італ.: Emilio Giuseppe «Nino» Farina, 30 кастрычніка 1906 — 30 чэрвеня 1966) — італьянскі аўтагоншчык. Ён застаўся ў гісторыі як пераможца першага афіцыйнага этапу ў гісторыі чэмпіянатаў свету Формулы-1 і першы чэмпіён свету ў гэтых гонках.

Джузэпэ Фарына
Грамадзянства
Дата нараджэння30 кастрычніка 1906(1906-10-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці30 чэрвеня 1966(1966-06-30)[2][1] (59 гадоў)
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарына прыняў удзел у складзе завадской каманды Alfa Romeo у першым сезоне ў 1950 годзе. Атрымаўшы 3 перамогі ў 6 еўрапейскіх этапах (на Гран-пры Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Італіі), Фарына стаў чэмпіёнам свету, апярэдзіўшы Хуана-Мануэля Фанхіа на 3 ачкі.

У 1951 годзе Фарына атрымаў усяго адну перамогу, саступіўшы ў чэмпіянаце Фанхіа і двум гоншчыкам Ferrari. У 1952 годзе Фарына пераходзіць у Ferrari, але саступае ў чэмпіянаце свайму больш маладому напарніку Альбетра Аскары — 2 месца ў выніковым заліку.

У чэмпіянаце 1953 Фарына заняў 3 месца, атрымаўшы ў ім ўсяго адну перамогу — у Гран-пры Германіі 1953 (пасля страты кола). У 1954 годзе ён трапіў у сур’ёзную аварыю ў Монце і не змог працягнуць сезон. Вярнуўся ў гонкі ў 1955 годзе, нават нягледзячы на вымушаную неабходнасць звярнуцца да дапамогі морфія. Атрыманыя траўмы вымусілі яго ў канцы года абвясціць аб сваім сыходзе.

У 1956 году Фарына прыняў удзел у гонцы Індыянапаліс 500, але не прайшоў кваліфікацыю, і на гэтым канчаткова завяршыў кар’еру аўтагоншчыка. Фарына загінуў у дарожнай аварыі ў 1966 годзе, накіроўваючыся на Гран-пры Францыі 1966.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці