Джордж Вашынгтан Карвер

Джордж Вашынгтан Карвер (англ.: George Washington Carver[7][8][9], каля 1865 — 5 студзеня 1943) — амерыканскі[8] батанік, міколаг[7], хімік[10], педагог[11], настаўнік[10] і прапаведнік[8].

Джордж Вашынгтан Карвер
англ.: George Washington Carver
Дата нараджэннякаля 1 студзеня 1864(1864-01-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці5 студзеня 1943(1943-01-05)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцібатанік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, міколаг, хімік, біёлаг
Навуковая сферабатаніка, мікалогія, хімія і педагогіка
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды

Біяграфія

Джордж Вашынгтан Карвер нарадзіўся ў 1864 годзе[7] ці вясной 1865 года ў рабстве. Яго бацька, раб з суседняй фермы, загінуў у выніку няшчаснага выпадку яшчэ да нараджэння сына. Маці, сястру і яго самога выкралі разбойнікі і прадалі ў Кентукі. Яго першаму гаспадару, Мозесу Карверу, удалося вярнуць толькі немаўля Джорджа, якога ён выхаваў як уласнага сына. Дзякуючы свайму ўменню даглядаць за саджанцамі Джордж ужо ў раннім узросце набыў славу «доктара раслін».

Карвер адыграў ролю ў распрацоўцы новых відаў выкарыстання паўднёвых сельскагаспадарчых культур, такіх як арахіс, батат і соевыя бабы[10]. Акрамя таго, ён навучаў бедных паўднёвых фермераў метадам севазвароту і паляпшэння глебы[10]. Карвер стаў вядомы як Peanut Man[10].

У 1896 годзе Букер Вашынгтан  (руск.) (1856—1915), вядомы асветнік і змагар за асвету неграў у ЗША, запрасіў Карвера ўзначаліць сельскагаспадарчае аддзяленне Інстытута Таскігі  (англ.), дзе той выкладаў на працягу 47 гадоў аж да сваёй смерці. У 1915—1926 гадах займаўся інтэнсіўным эксперыментаваннем з пасевамі розных культур. Так, жыхарам горада штата Алабама, якія паміралі ад голаду (спачатку бавоўнік знясіліў іх глебы, а затым сам пацярпеў ад нашэсця слонікаў), ён прапанаваў вырошчваць замест бавоўны арахіс, распрацаваўшы 105 рэцэптаў на яго аснове. Ён вынайшаў не менш спосабаў перапрацоўкі батату, уключаючы муку, цукар, крухмал, цукеркі, фарбу, чарніла і некаторыя будаўнічыя матэрыялы.

Лічыцца, што Джордж Вашынгтан Карвер стаў доказам таго, што Амерыка была краінай магчымасцяў для ўсіх людзей[10].

Памёр 5 студзеня 1943 года[9].

Навуковая дзейнасць

Джордж Вашынгтан Карвер спецыялізаваўся па мікалогіі[7].

У культуры

  • Джорджу Вашынгтану Карверу прысвечаны эпізод у мультыплікацыйным серыяле Амерыканскі Татка (2 сезон, 13 серыя) як вынаходніку «больш за 300 спосабаў выкарыстання арахісу… акрамя арахісавага алею».
  • Згадваецца ў серыяле «Праслухоўка» (3 сезон 3 серыя) калі дэтэктыў Банк Морлэнд кажа, што ён не Карвер, каб сістэматызаваць мянушкі злачынцаў.
  • Згадка ў серыяле «Тэорыя Вялікага Выбуху» (8 сезон 10 серыя) калі Шэлдан паказвае запіс, дзе ён сыграў ролю Джорджа Вашынгтана Картэра для свайго інтэрнэт-шоў, Левару Бертану.

Памяць

Фрагмент манумента Джорджу Карверу
Паштовая марка ЗША
  • 14 ліпеня 1943 года Джорджу Вашынгтану Карверу быў адкрыты Нацыянальны манумент  (руск.), які стаў першым нацыянальным помнікам, прысвечаным не прэзідэнту і да таго ж чарнаскураму амерыканцу.
  • У 1948 годзе ў ЗША ў яго гонар была выпушчана паштовая марка.
  • У 1970 годзе Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Джорджа Вашынгтана Карвера кратэр на адваротным баку Месяца.

Зноскі

  • Czech National Authority Database Праверана 2 красавіка 2024.
  • http://www.jstor.org/stable/3743715
  • Find a Grave — 1996.
  • NNDB — 2002.
  • а б в г International Plant Names Index: George Washington Carver (1864—1943). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 2 ліпеня 2011.
  • а б в DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: George Washington Carver. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014. Праверана 2 ліпеня 2011.
  • а б Peter D. Burchard, "George Washington Carver: For His Time and Ours, " National Park Service: George Washington Carver National Monument. 2006.. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2006. Праверана 2 ліпеня 2011.
  • а б в г д е George Washington Carver: Chemist, Teacher, Symbol Архівавана 28 снежня 2007 года.
  • George Washington Carver Архівавана 12 лютага 2009 года.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці