Джон Эверэт Міле

Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[7]; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.

Джон Эверэт Міле
англ.: John Everett Millais
Фатаграфія
аўтапартрэт
Дата нараджэння8 чэрвеня 1829(1829-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці13 жніўня 1896(1896-08-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаJohn William Millais[d][4]
МаціMary Emily Evamy[d][4]
ЖонкаEffie Gray[d][5][6]
ДзеціJohn Guille Millais[d], Sir Everett Millais, 2nd Baronet[d], George Gray Millais[d], Effie Gray Millais[d], Mary Hunt Millais[d], Alice Sophia Caroline Millais[d], Sir Geoffrey William Millais, 4th Bt.[d] і Sophia Margaret Jameson Millais[d]
Род дзейнасцімастак, ілюстратар, фатограф
Жанржывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунакпрэрафаэлітызм
ЗаступнікіДжон Раскін
УплыўВеласкес, Джон Макрайтэр  (руск.)
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Фотаздымак Міле, каля 1854 г.

Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[8]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў Лондан[9]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[9]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара бярэ ў палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[8]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.

Помнік Д. Э. Міле ў Лондане

Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці, карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме  (руск.)», 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахарактарызавалі як «абуральную». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[9]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.

Хрыстос у бацькоўскім доме

Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі  (руск.) запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[10], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас  (руск.)» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[11]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[11]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[8] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[12]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (у 1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[11].

У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[12].

Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 18511852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал  (руск.).

Карціны

Зноскі

  • https://www.britannica.com/biography/Sir-John-Everett-Millais-1st-Baronet
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
  • а б в г Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • а б в Tate Britain| Past Exhibitions | Millais Архівавана 9 лістапада 2011.
  • Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002.
  • а б в Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
  • а б Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці