Даянч

незалежны туркменскі часопіс

«Даянч» (туркм.: Daýanç) — незалежны туркменскі часопіс. Галоўны рэдактар — журналіст і філосаф Мухамедмурад Саламатаў, вядомы на Захадзе як «туркменскі Сахараў»[1]. Выдаваўся ў 19911992 гадах у Маскве на рускай і туркменскай мовах. У выданні прымала ўдзел інтэлігенцыя з руху «Агзыбірлык» і іншых груп, апазіцыйных Ніязаву[2].

«Даянч»
Тыпчасопіс
ЗаснавальнікМухамедмурад Саламатаў
Галоўны рэдактарМухамедмурад Саламатаў
Заснавана1991
Спыненне публікацый1992
Моваруская, туркменская
Галоўны офісМасква

Зарэгістраваны 25 красавіка 1991 года Дзяржаўным камітэтам СССР па друку ў Маскве[3]. У верасні 1991 года быў падпісаны да друку першы нумар выдання[4], дзе была змешчана фатаграфія туркменскай жанчыны з ахапкам галля на спіне. Жанчына сімвалізуе сабой Туркменію. 11 сакавіка 1992 года 24 500 экзэмпляраў першага нумара былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці. У першым нумары сярод матэрыялаў была і Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, упершыню апублікаваная на туркменскай мове. Па сцвярджэнню Джумамурада Кіясава, першы нумар фінансавалі ён сам і прадпрымальнік Караджа Караджаеў, які пазней эміграваў у Швейцарыю[3].

У красавіку 1992 года выйшаў наступны нумар выдання пад назвай «Даянч-экспресс». У выданні быў апублікаваны артыкул «Туркменский хунвейбин», прысвечаны палкоўніку Даўлетаву. Артыкул быў выкарыстаны туркменскай уладай для суда над рэдактарам Мухамедмурадам Саламатавым, на якім ён быў аштрафаваны[3]. 28 красавіка 1992 года былі арыштаваны ў аэрапорце Ашгабата 2000 экзэмпляраў «Даянч-экспресса» і рэдактар выдання[5], які 3 кастрычніка 1992 года быў жорстка збіты невядомымі. У 1992 годзе выйшаў трэці і апошні нумар выдання[3].

Зноскі

Спасылкі